Суббота, 24 06 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Неразгаданая тайна Радзіслава Лапушына

  • Понедельник, 19 июня 2017 11:45

У ЗША жыве і працуе паэт і літаратуразнаўца з Беларусі – Радзіслаў Лапушын, выпускнік філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Хацелася б падзяліцца нататкамі пасля прачытання яго, Радзіслава Лапушына, вершаў. Чытач заўсёды несправядлівы да паэзіі. I па той простай прычыне, што сапраўдная паэзія — з’ява малавытлумачальная. Можна, канешне, шукаць тысячу падтэкстаў у тых альбо іншых радках. Але нельга спасцігнуць механізм узнікнення гэтых радкоў, калі яны народжаны не толькі дзеля рыфмаванага выяўлення пазіцыі, поглядаў. Паэзія — як жывапіс Шагала. Хіба ёсць у яго карцінах кампазіцыя, пабудаваная ў адпаведнасці са строгімі традыцыямі веры ў яе вялікасць форму?..

 

Подошвами касаясь высоты,

Мы к берегу выходим: я и ты.

И кажется, что древняя прохлада

Неслышно замирает на губах.

Мы к берегу выходим: ты и страх.

Но знать тебе о нем еще не надо.

Отец меня зовет: «Пора домой».

Глаза открою — сын передо мной.

Себя не узнаю на дне залива.

У прошлого не выпросишь причин.

И кажется, что ты уже один

И ежишься от ветра сиротливо...

 

Так піша рускі паэт, якога выпеставала Беларусь, — Радзіслаў Лапушын. Піша не занадта па-штукарску, каб нельга было растлумачыць паверхню, першы асацыятыўны рад. Але няма ўпэўненасці, што, маўляў, Лапушын думае «вось так». Якраз вось так, як нам падаецца, наўрад ці думаў або думае паэт, аўтар кнігі «Под деревом ночи» (у творчай біяграфіі нашага суайчынніка — чацвёртая па ліку кніга паэзіі. Між іншым, нельга не заўважыць, што зноў, як і ў папярэдняга зборніка, тыраж — звышмалы, усяго 350 экзэмпляраў. Праўда, прыкметны рост — у папярэдняй кнігі тыраж быў роўны 79 экзэмплярам). Народны паэт Рыгор Барадулін лаканічным пасляслоўем да кнігі «Под деревом ночи» заўважыў: «Аратаму не вядома тайна зерня, садоўніку — тайна яблыка, сапраўднаму паэту не вядома тайна паэзіі. Менавіта тайна напаўняе вершы Радзіслава Лапушына, дзе за вонкавай недагаворанасцю адчуваецца так шмат. I хочацца верыць, што Усявышні пачуе голас чысціні і сумлення, голас трапяткой душы, якая непаўторна гучыць у змроку паўсядзённасці». Няма ўжо даўно Рыгора Барадуліна – і радкі яго ацэнак прачытваюцца неяк асабліва ўзнёсла, відавочна, іначай, чым тады, як пісаліся…

 

Прощание расходится теплом.

И яблоками сад ослабевает.

И белка посветлевшим животом

Подмерзшую траву отогревает.

И спрашивать не надо: что потом?

Пустеющая даль светлей и шире.

Рассаживаю годы за столом.

И кажется, что все они — чужие.

 

Здаецца (а так, відаць, здаецца і самому аўтару кнігі «Под деревом ночи»), што Радзіслаў Лапушын — паэт сумны. Мо так і ёсць? Калі і сумны Лапушын, то роўна настолькі, наколькі сумнае жыццё.

Цяжка знайсці ў вершах пэўную тэму. Яшчэ цяжэй знайсці ідэю. Паэзія Лапушына — не для крытыкі, не для крытычных разбораў. I пры адсутнасці выразных тэм ёсць рэчы, якія паўтараюцца з верша ў верш: шмат святла, шмат колераў дня і ночы. Паэзія ўражвае чорна-белай празрыстасцю. Як быццам на нашых вачах пры чырвоным святле (фатаграфічным!) негатыўнае адлюстраванне пераўтвараецца ў чорна-белы фотаздымак. Часам аўтар-фатограф, аўтар-фотамастак падаецца авангардыстам, калі-нікалі — непахісным натуралістам, а то і наогул сухім рэалістам. I гэтыя рознасці здзяйсняюцца ў межах тэатра ці п’есы аднаго толькі паэтычнага твора.

 

Я под деревом ночи стою,

И как будто стучат барабаны

У проснувшихся снов на краю.

Мы вошли в затихающий храм,

И как будто стучат барабаны.

Ветви прошлого тянутся к нам.

И сквозь все голоса и обманы

Я шепчу, что тебя не отдам.

И стучат на губах барабаны.

 

Безумоўна, не такі ўжо і размыты паэт Радзіслаў Лапушын. Яго паэзія мае яскравую, падначаленую вечным законам мастацтва эстэтыку. Але яна, эстэтыка творчасці, падначалена ў дадзеным выпадку і асобе, індывідуальным перакананням Радзіслава Лапушына. Майстар сціпла гаворыць пра сябе: «И медленно из жизни вырастаю, как можно из одежды вырастать».

...У адным з энцыклапедычных даведнікаў можна прачытаць пра Р. Лапушына: «Паэт гарадской тэматыкі. Але урбаністычная дамінанта не засланяе жывых малюнкаў прыроды. Горад у яго вершах своеасаблівы, адухоўлены, сагрэты чалавечым пачуццём і разуменнем, набліжаны да чалавека. Дэталі ў яго творах знешне някідкія, але паэтычна пераканаўчыя». Як быццам усё правільна. Але як проста, як літаратурна лёгка ператварыць раку ў канал, возера ў калюгу.

 

Не пророчествуй,

ибо окажешься прав.

Дождь еще упоительней

после затишья.

Вместе с ноющим запахом

скошенных трав

Ты когда-нибудь снова

сюда возвратишься.

Ты под голову молча постелешь

пальто

И закроешь глаза,

чтобы видеть надежней.

Сколько прожито жизней,

а кажется, что

За спиной — ничего,

кроме пыли дорожной.

 

Так зачем возвращаться?

Чего ожидать?

В чем движения вечности

предназначение?

Ты не можешь ответить,

не можешь понять.

И за это тебе суждено возвращение.

 

З вершамі Радзіслава Лапушына цяжка зразумець і яго, паэта. Але тэта салодкая цяжкасць, якая наталяе смагу, дорыць шчаслівыя імгненні падману, што быццам пранікаеш у тайну. I нават пасля расчаравання, пасля таго, як адкрыццё здалося «призрачным», а пошук — марным, элемент задаволенасці не праходзіць. I мо не пройдзе ніколі?..

Вершы Радзіслава Лапушына, якія склалі кнігу «Под деревом ночи», роўныя і стройныя. Яны — адзіная, аднойчы пачатая размова з чытачом. Пачатая яшчэ з першай кнігі. З «Трех взглядов» (серыя «Першая кніга паэта», Мінск). У Мінску выйшлі і наступныя зборнікі. Маглі б і ў Маскве, паэта заўважыў часопіс «Юность». Яшчэ школьнікам — у 1978 годзе. Былі і другія публікацыі ў Маскве. Маглі б выходзіць новыя кнігі і ў ЗША (там зараз жыве Радзіслаў, які паспеў і дысертацыю абараніць патворчасці А. П. Чэхава). Але і ад нас, ад нашай культурнай прасторы ўсё ж не адарваўся яшчэ адзін пласт сапраўднай паэзіі.

Алесь Карлюкевіч

Фота з mgraphics-publishing.com

Прочитано 295 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии