Суббота, 24 06 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Анонс. 20 чэрвеня ў Мінску пройдзе вечар літаратурнай дружбы з Балгарыяй

20 чэрвеня 2017 года ў Мінску па вуліцы Захарава – у добра вядомым жыхарам і гасцям сталіцы Доме дружбы пройдзе вечар, прысвечаны беларуска-балгарскім літаратурным сувязям.

Традыцыйна славянскі свет заўсёды быў уважлівы да лёсу шматпакутнай краіны. Да лёсу яе культуры і літаратуры. І беларусы – асабліва ў XX стагоддзі – прыклалі шмат намаганняў для прапаганды балгарскай паэзіі, прозы на беларускай мове. Ніл Гілевіч, Ванкарэм Нікіфаровіч, Рыгор Барадулін, Уладзімір Анісковіч – пералік апантаных сяброў балгарскай літаратуры з ліку беларускіх пісьменнікаў можна доўжыць і доўжыць. Выходзілі кнігі балгарскіх паэтаў на беларускай мове. У Беларусі чытач добра ведаў Стэфана Паптонева, Найдзена Вылчава і шмат каго яшчэ з пісьменнікаў Балгарыі.

На адным са з’ездаў Саюза пісьменнікаў Беларусі ў 2006 годзе прымала ўдзел прадстаўнічая дэлегацыя з Балгарыі – на чале з кіраўніком творчага саюза празаікам, публіцыстам Міколам Пецевым. На вечары літаратурнай дружбы з Балгарыяй 20 чэрвеня прыме ўдзел госць з Сафіі Найдзен Вылчаў.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 62 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии