Суббота, 24 06 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

«Гарыць зорка лёсу». Вечарына памяці Барыса Беляжэнкі

Вечарына памяці да да 80-годдзя з дня нараджэння паэта, празаіка, Ганаровага члена саюза пісьменнікаў Беларусі Барыса Беляжэнкі (1937–2016) «Гарыць зорка лёсу» адбылася 5 чэрвеня, у дзень нараджэння літаратара, у абласной бібліятэцы. Мерапрыемства было арганізавана супрацоўнікамі бібліятэкі сумесна з Віцебскім абласным аддзяленнем СПБ.

На працягу паўвека Барыс Паўлавіч Беляжэнка  актыўна, натхненна і паспяхова працаваў у самых разнастайных літаратурных жанрах: пісаў вершы лірычнай і грамадзянскай накіраванасці, аповесці, байкі, гумарэскі. Пісьменнік быў частым госцем абласной бібліятэкі, дзе адбываліся прэзентацыі яго кніг і юбілейныя вечарыны. Добра ведалі яго і ў іншых бібліятэках Віцебшчыны, дзе на творчых сустрэчах з чытачамі ён папулярызаваў беларускую літаратуру, нёс да чытачоў беларускае слова. Аўтар ніколі не адмаўляўся ад запрашэння выступіць перад чытачамі, і пра ўсіх творцаў заўсёды гаварыў толькі добрыя словы.

Неацэнную ролю Барыса Беляжэнкі ва ўзбагачэнні літаратурнай спадчыны Віцебшчыны падкрэсліла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыянок:

– Кароткім, выразным, трапным радком гэты паэт мог стварыць атмасферу і сказаць вельмі многа. Гэты чалавек які быў адкрыт для ўсіх, меў актыўныя зносіны не толькі з літаратарамі, але і з музыкантамі, мастакамі, моладдзю. З яго сыходам мы панеслі вялікую страту, але хацелася б, каб гэтая вечарына была не толькі сумнай, але і пазітыўнай, каб прагучалі вершы і светлыя ўспаміны пра Барыса Паўлавіча.

Так і адбылося. Выказаць свае добрыя словы пра пісьменніка ў бібліятэцы сабраліся прадстаўнікі літаратуры, мастацтва і адукацыі, тэатральныя дзеячы. Пісьменнікі Мікалай Намеснікаў, Уладзімір Крайнеў і іншыя сказалі шмат цёплых слоў пра Барыса Беляжэнку, які быў сябрам многіх творцаў Віцебшчыны. Сваім блізкім сяброўствам з ім вельмі шануе старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка. Вядомая паэтка падкрэсліла, што гэта быў на дзіва таленавіты чалавек, і як асоба, і як паэт. Яна нагадала пра шматлікія літаратурныя ўзнагароды Барыса Беляжэнкі: ён быў лаўрэатам абласных літаратурных прэмій імя У.Караткевіча (2008) і імя П.Броўкі (2015), неаднаразовым дыпламантам рэспубліканскага літаратурнага конкурса «Лепшая кніга года», быў узнагароджаны ганаровым знакам саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўнёсак у літаратуру».

Кнігі пісьменніка ёсць у фондах усіх бібліятэк вобласці. Як расказала загадчыца аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі абласной бібліятэкі Ларыса Рагачова, у абласной бібліятэцы – 12 кніг Барыса Беляжэнкі, сярод якіх – паэзія, проза, у тым ліку гумарыстычныя творы, афарызмы, творы для дзяцей.

– Гэта вельмі рознабаковы аўтар, – заўважыла бібліятэкар, – у яго кожны знойдзе што пачытаць. Мала таго, што ён напісаў шмат цудоўных кніг, але дзякуючы яму па-новаму загучала імя прадаўжальніка справы Скарыны, беларускага гуманіста і асветніка Васіля Цяпінскага – гэтай працы Барыс Паўлавіч аддаў вельмі шмат сіл.

Многія госці сустрэчы чыталі вершы паэта. Акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа Юрась Цвірка выканаў урывак з гумарэскі Б.Беляжэнкі «У аўтобусе». Прагучалі песні на словы Б.Беляжэнкі ў выкананні ўдзельнікаў арт-групы «Арыён», саліста Пятра Белюсева, віцебскага моладзевага хора (у запісы). Завяршылася вечарына любімай песняй Барыса Беляжэнкі «Ангел Белой Руси» ў выканнанні салісткі Вольгі Секунды.

Як паведаміла загадчыца аддзела маркетынгу Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Мароз, зараз вырашаецца пытанне аб наданні бібліятэцы вёсцы Бачэйкава, дзе нарадзіўся пісьменнік, імя Барыса Беляжэнкі.

Таццяна Cалаўёва,

Фота аўтара

Крынiца: ГА СПБ

Прочитано 66 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии