Среда, 18 10 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Пятру Бітэлю – 105 гадоў!

  • Понедельник, 19 июня 2017 01:05

Сёння, 19 чэрвеня 2017 года, споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, перакладчыка, празаіка, краязнаўцы Пятра Іванавіча Бітэля.

На Валожыншчыне, дзякуючы арганізатарскай ініцыятыве члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціны Гіруць-Русакевіч, напярэдадні прайшла святочная імпрэза. Удзел у ёй разам з мясцовымі літаратарамі прынялі вучні, настаўнікі,  а таксама – дачка і сын, унукі паэта.

Пятро Бітэль, атрымаўшы настаўніцкую адукацыю яшчэ “за польскім часам”, вымушаны быў ужо ў сталым узросце пацвярджаць яе ўжо ў савецкай ВНУ. А ў прамежку паміж двума гэтымі этапамі паслужыў у польскім войску, прайшоў праз акупацыю, папрацаваў святаром, адседзеў некалькі гадоў у лагеры ў Казахстане. Там, ва ўмовах лагернага жыцця, і заняўся мастацкім перакладам польскай паэзіі. На паперы з-пад цаментных мяхоў запісаў пераклад “Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча. І хаця Пятро Іванавіч, вярнуўшыся ў Беларусь, пачаў актыўна займацца літаратурнай работай, выдаў некалькі кніг арыгінальных твораў, доўгі час ніяк не ўдавалася надрукаваць пераклад “Пана Тадэвуша”.

На цярністым шляху Пятра Бітэля падтрымлівалі блізкія яму людзі, сям’я… Сталага веку літаратар хадзіў на пасяджэнні літаратурнага аб’яднання ў Валожынскай раённай газеце. Апошнія гады жыцця правёў у Маладзечна. Мне давялося ліставацца і аднойчы сустрэцца з Пятром Іванавічам. Пісьменнік уражваў сваёй інтэлігентнасцю, сціпласцю, разважлівасцю…

Сярод іншых клопатаў Пятра Бітэля быў і занятак краязнаўствам. Пісьменнік уважліва ўглядаўся ў ранейшыя часіны, шмат што вылучаў са сваёй памяці. Дарэчы, з напісанага і перакладзенага творцам далёка не ўсё надрукавана. І мо зараз след парупіцца пра выданне поўнага збору твораў Пятра Бітэля. Хаця б невялікім накладам…Спадчына такога шчырага мастака слова яшчэ спатрэбіцца на многія дзесяцігоддзі.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 1617 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии