Версия для печати

Беларуская дэлегацыя на Міжнароднай кніжнай выстаўцы: сустрэча з туркменскім пісьменнікам

  • Понедельник, 04 ноября 2019 14:47

Працягваецца праца беларускай дэлегацыі на Міжнароднай кніжнай выстаўцы ў Туркменістане. Пры падрыхтоўцы прэзентацыі стэнда «Кнігі Рэспублікі Беларусь» адбылася сустрэча з вядомым туркменскім празаікам і паэтам Агагельды Аланазаравым.

Літаратар гасцяваў у Беларусі, быў удзельнікам Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час», які ўжо стаў выразнай мінскай пляцоўкай для яднання мастакоў слова з розных краін свету. Варта заўважыць, што ў розныя часіны ў Беларусі былі выдадзены тры кнігі Агагельды Аланазарава, адрасаваныя юнаму чытачу. Сярод перакладчыкаў твораў туркменскага паэта на беларускую мову – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раіса Баравікова, паэт Віктар Гардзей.

У час размовы ў пярэдадзень выстаўкі туркменскі пісьменнік і яго беларускія калегі паэт Алесь Бадак і перакладчык Аляксей Чарота абмеркавалі новыя фарматы супрацоўніцтва ў галіне развіцця беларуска-туркменскіх літаратурных сувязяў.

 

Мікола Берлеж

 

 

Прочитано 1661 раз