Суббота, 20 04 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сучасны боль амерыканскага класіка

  • Суббота, 23 февраля 2019 11:06

У выдавецтве “Мастацкая літаратура” пабачыла свет кніга класіка амерыканскай літаратуры Уолта Уітмена “Лісце травы”. Легендарная кніга, з якой звязана мноства культурных, мастацкіх гісторый. Кніга, якая і сёння, з грунту XIX стагоддзя, уплывае на чытача і творцаў. Не толькі ў паэзіі і мастацкай літаратуры, але – і на творцаў у музыцы, нават у кінематографе. Прыкладаў, каб сцвердзіць гэта, мноства. “Лісце травы” – жывы, дзеяздольны твор. Мо таму і ў Беларусі пераклад гэтай кнігі, які некалі ажыццявіў Янка Сіпакоў, прыходзіць да чытача ўжо трэцім выданнем… Наша размова з дырэктарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесем Бадаком – пра Уітмена, пра яго кнігу, пра мастацкі пераклад, пра паэзію.

 – Алесь Мікалаевіч, наколькі сучасны, на ваш погляд, Уолт Уітмен?

  – Сапраўдная паэзія заўсёды сучасная. Але паэзія Уітмена разлічана на падрыхтаванага чытача. І сёння, як і паўтара стагоддзя назад, яна кагосьці можа раздражняць, і знойдзецца крытык, які скажа, што лепшая узнагарода, якой заслугоўвае аўтар за “Лісце травы”, гэта кнут, і назаве яго вар’ятам, які ўцёк з псіхіятрычнай бальніцы. А нехта, як славуты амерыканскі крытык, сучаснік Уітмена, скажа, што гэта найлепшы паэт, якога дала свету амерыканская зямля. Уітмен пісаў пра вечнае, а вечнае заўсёды сучаснае.

  – Ці трапляла, дарэчы, вам у рукі першае беларускае выданне кнігі "Лісце травы" у перакладзе Янкі Сіпакова на беларускую мову? Такая прыгожая, у белай супервокладцы кніга... Можна сказаць, стыльна аформленая. Нават, здаецца, шрыфты асноўнага масіву тэксту былі тлустымі, вельмі выразнымі...

  – На жаль, не трапляла. Згаданае вамі выданне з’явілася ў 1978 годзе, калі я вучыўся яшчэ ў пятым класе сярэдняй школы. І кніга такога кшталту мяне магла зацікавіць хіба толькі стыльным афармленнем. Але і пазней я яе ні разу не бачыў нават у букіністычнай краме. Дарэчы, для мяне гэта заўсёды было вялікай загадкай: у савецкі час беларуская літаратура, як і пераклады сусветнай класікі на беларускую мову, выходзіла вялікімі тыражамі. А сёння цікавых кніжак, што выдаваліся тады, у букіністычных завалах днём з агнём не знойдзеш.

  – Піянер свабоднага верша, верлібра, Уітмен выступаў супраць культа долара, сведчыў праз свае паэтычныя і публіцыстычныя перакананні, што грошы – ні што іншае, як шлях да духоўнага апусташэння. Як кладзецца гэтае перакананне на сённяшнюю рэчаіснасць? Няўжо хтосьці пачуе Уітмена? Мы ж усе імкнёмся быь свабоднымі, забяспечанымі сабодай...

  – У прынцыпе, з ім нельга не пагадзіцца: грошы – вельмі добры стымул, у тым ліку, і для творчасці, але гэта яшчэ і вельмі моцны наркотык. Ужо даўно нікога не здзіўляе, што мы гаворым не эстрада, а шоу-бізнес, а гэта ж сведчанне такой вось наркатычнай залежнасці часткі нашай культуры ад грошай.  

  – А ўчым сіла паэзіі ўвогуле? Вось Уітмена ў 1873 годзе разбіў параліч. Не вылечыўшы сваю жорсткую хваробу, ён усё ж працягваў пісаць узнёслыя і аптымістычныя вершы яшчэ амаль 20 гадоў...

  – Ну, у дадзеным выпадку, вершы для яго, напэўна, былі своеасаблівымі душэўнымі лекамі. Як правіла, фізічны боль суправаджаецца душэўным болем. І творчасць не самы горшы спосаб хаця б прыцішыць яго. Пры гэтым, калі пісаць сумныя, напоўненыя безвыходнасцю вершы, наўрад ці ад гэтага на сэрцы палягчае. А ўвогуле, сіла паэзіі менавітва на яе моцным уздзеянні на сэрца, на наш душэўны стан. Добрая паэзія, як малітва, ачышчае душу.

  – Дэкларуючы, што яму блізкія розныя людзі, незалежна ад іх сацыяльнага статуса, расы, пола, канфесіі, Уітмен уяўляецца прыхільнікам сацыялістычнай ідэі. Ці вы не згодны з гэтым?

  – Для мяне Уітмен – гэта найперш чалавек і паэт, які ўсё жыццё быў адданым сваёй радзіме, лічыў Амерыку лепшай краінай у свеце і, па сутнасці, прысвяціў ёй сваю кнігу “Лісце травы”, пра што сам жа і казаў: “Кожны, хто захоча даведацца, што такое Амерыка, у чым адгадка той вялікай загадкі, якой з'яўляецца для ўсіх чужаземцаў атлетычная дэмакратыя Новага Свету, хай возьме гэтую кнігу, і ўся Амерыка стане зразумелая яму". Сапраўды, яго многія паэтычныя пастулаты вельмі блізкія сацыялістычнай ідэі, але, мне здаецца, іх трэба разглядаць у больш шырокім сэнсе, чым так, як гэта трактавала савецкая ідэалогія. Ён і сам сябе ў “Лісці травы” называў “свавольнікам”, і, я думаю, любую дактрыну ён гатовы быў “падкарэкціраваць” пад сябе, пад свае звычкі і слабасці.

 – Уітмен не прызнаваў іерархіі каштоўнасцяў. Быў у захапленні ад тэхнічнага прагрэсу. Мо яшчэ і таму ён надзвычай сучасны, як усё ж мне падаецца?

 – Маякоўскі таксама ўсхаваляў тэхнічны прагрэс, а Ясенін з жалем пісаў, што ён апошні паэт вёскі. Купала ясенінскае адчуванне ў вершы” О так, я пралетар!” перадаў значна шырэй і мацней: “Мне сняцца сны аб Беларусі”. І ўсе яны і зараз вельмі сучасныя. Сучаснасць Уітмена ў тым, што ён, у першую чаргу, сучасны ўнутрана, душэўна. Яго душа вельмі разняволеная, адкрытая ўсяму свету, ёю ён размаўляе і з жабраком, і з Сусветам.

  – Адным з першых Уітмена ацаніў класік рускай літаратуры Іван Сяргеевіч Тургенеў. Нават перакладаў яго. У Маскве ў 2009 годзе на тэрыторыі Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта пастаўлены помнік Уолту Уітмену. Мо і ў Беларусі сённяшняй пачнецца яго, Уітмена, узыхаджанне, чытанне і шанаванне яго паэтычных адкрыццяў?

  –  Уітмен, безумоўна, заслугоўвае таго, каб пра яго больш ведалі, каб яго больш чыталі і ў нас. Паэзія Уітмена вельмі філасофская, мудрая. Сёння ў Беларусі шмат хто, асабліва з маладых паэтаў, звяртаецца ў сваёй творчасці да вольнага верша, верлібра. І Уітмен – гэта найбольш яркі ўзор, што такое сапраўдны верлібр. У ім – разгадка таго, як трэба пісаць, каб цябе чыталі і праз стагоддзі.

 

 

Гутарыў Мікола Раўнапольскі

Прочитано 84 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии