Понедельник, 24 06 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

  • Четверг, 04 апреля 2019 13:01

Сёння ў Мінску пачынае сваю працу аўтарытэтны кніжны форум, які пакуль што не ўражвае масштабамі, затое выклікае шырокую цікавасць у чытачоў імёнамі пісьменнікаў, назвамі кніг. Пра тое, якой будзе “Прадмова” (такую назву носіць фестываль) расказвае адзін з яго актыўных арганізатараў – дырэктар сталічнай “Акадэмкнігі” Вольга Глухоўская.

– Ахарактарызуйце, калі ласка, хаця б у агульных рысах “Прадмову”…

– Так, у “Прадмовы” ужо ёсць пэўныя маштабы. Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” – гэта разам каля сотні кніжных імпрэзаў, якія з 4 па 7 красавіка будуць нон-стоп адбывацца адразу на некалькіх пляцоўках культурнага хаба ОК16. Можна пачуць, што гэта кіпучы канцэнтрат паэзіі, прозы, кніжнага мастацтва і беларускага мыслярства. “Прадмова”, калі зазірнуць у невялікую “гісторыю”, ладзіцца другі год запар. Разам яднаюцца самыя розныя ўдзельнікі літаратурнага, кніжнага працэсу: выдаўцы, літаратурныя крытыкі, пісьменнікі, перакладчыкі, кніжныя графікі, дызайнеры кнігі. І, безумоўна, у гэтых абсягах галоўнай дзеючай асобай з’яўляецца чытач. Бо для каго ж мы робім, арганізоўваем ўсе гэтыя дзействы?! Зразумела, для чытача!..

– Але ж “Прадмова” праходзіла, здаецца, калі меркаваць па мас-медыя і сацыяльных сетках, і ў сакавіку…

– Так, ладзіліся імпрэзы пад назвай “Прадмова” у Полацку, Гародні, Гомелі, Берасці. Пасля мінскай праграмы фінальнай кропкай стане Бабруйск. Але, канешне ж, самая насычаная павінна атрымацца праграма ў Мінску. Кніжны фэст стартуе літаральна з дыскусійнай пляцоўкі на тэму “Што ж такое беларуская літаратура?”, дзе сваімі развагамі падзеляцца Алесь Разанаў, Альгерд Бахарэвіч, Марыя Мартысевіч, Людміла Рублеўская. Пасля 4 красавіка будзе згадваць мінскую легенду – Кіма Хадзеева, якому прысвечаны толькі што выдадзены зборнік успамінаў.

– Ці будуць замежныя госці з ліку пісьменнікаў?

– Так, будуць. Упершыню ў Мінск прыедзе фінска-эстонская пісьменніца Софі Оксанен. Яе раман “Ачышчэнне” перакладзены на 25 моў. Софі Оксанен – першая фінская пісьменніца, якая стала лаўрэаткай Літаратурнай прэміі Шведскай акадэміі – так званага “малога Нобеля”. У “Прадмове” прыме ўдзел рускі пісьменнік Віктар Ерафееў. “Зорка” ўкраінскай нацыянальнай літаратуры з’явіцца на фэсце ў віртуальным фармаце.

Дарэчы, самы папулярны фармат “Прадмовы” сёлета – дыскусіі. У праграме – болей за 20 дыскусій. На розныя тэмы.

– А як з дзіцячай літаратурай..?

– 6 красавіка праводзім на “Прадмове” дзіцячы дзень. А гэта – і майстар-клас па вырабе птушак, тэатральнае чытанне з пераапрананнем любімых казак, забаўляльны міні-фэст для малых і дарослых з печывам і напоямі ў межах правядзення цырымоніі, звязанай з прэміяй імя Цёткі.

– І іншыя прэміяльныя праекты будуць на “Прадмове”?

– Згаданай Прэміяй Цёткі адзначаць аўтара і ілюстратара лепшай дзіцячай кнігі. Прэмію Францішка Багушэвіча ўручаць за выдатную гістарычную прозу. “Гліняны Велес” з Полацка дастанецца аўтару найлепшага мастацкага твора. Прэмію імя Міхаіла Анемпадыстава атрымае лепшы дызайнер вокладкі да беларускай кнігі. “Залатой літарай” пісьменнік і мастак Адам Глобус адзначыць упадабаны ім асабіста твор. “Арт-Прадмовай” фестываль адзначыць пераможцу конкурсу маладых ілюстратараў і кніжных дызайнераў.

І ўвогуле на “Прадмове” будзе досыць шмат цікавостак. Запрашаем!

 

Гутарыў Сяргей Шычко

 

Прочитано 139 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии