Вторник, 19 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Іван Чарота: Сербскі літаратурны досвед

  • Четверг, 26 сентября 2019 09:02

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь прайшла рабочая сустрэча кіраўніка ведамства з прафесарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктарам філалагічных навук Іванам Чаротам.

Іван Аляксеевіч распавёў пра вынікі навуковай і творчай паездкі ў Сербію, дзе ён прыняў удзел у традыцыйных Сербскіх пісьменніцкіх сустрэчах, якія праводзяцца ў Бялградзе болей за паўвека. Беларускі прапагандыст сербскай культуры і літаратуры прымаў удзел у добрым дзясятку гэтых сустрэч. У памяці прафесара – дыялогі, размовы, прысутнасць на прэзентацыях з удзелам Андрэя Вазнясенскага, Яўгенія Еўтушэнкі, Бэлы Ахмадулінай, Іосіфа Бродскага і іншых сусветна вядомых пісьменнікаў.

–  Сёлета было асабліва прыемна ўдзельнічаць у гэтым важкім еўрапейскім праекце, – расказаў Іван Чарота. – У Саюзе пісьменнікаў Сербіі я прэзентаваў выдадзены на сербскай мове зборнік «Насустрач духу», у якім сабрана беларуская хрысціянская паэзія, творы 109 аўтараў, пачынаючы ад Кірылы Тураўскага. Перакладчыкам гэтай кнігі на сербскую мову выступіла Даяна Лазаравіч.

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь ішла размова пра пашырэнне прысутнасці беларускай літаратуры ў Сербіі і ўвогуле ў еўрапейскіх краінах. Міністр Аляксандр Карлюкевіч нагадаў, што ў многіх краінах свету ёсць творчыя асобы, якія падтрымліваюць беларускую літаратуру, беларускую культуру. Як, напрыклад, у Азербайджане – Камран Назірлі, у Турцыі – Салатын Мірзоева, у Арменіі – Эдвард Мілітанян, у Казахстане – Святлана Ананьева, Любоў Шашкова, Кайрат Бакбергенаў, Бахытжан Канап’янаў, у Кітаі – Чжан Хуэйцінь, у Туркменістане – Бягуль Анабаева, Агагельды Аланазараў, Максат Бяшымаў, у Літве – Яронімас Лаўцюс, Вітаутас Жэймантас, ва Украіне – Галіна Тарасюк, Уладзімір Даніленка, Міхайла Слабашпіцкі… Іван Чарота выклаў цэлы шэраг прапаноў па выданню ў Беларусі кніг класікаў сербскай літаратуры ў перакладзе на сербскую мову, выказаў спадзяванне, што дзяржаўныя кніжныя выдавецтвы падтрымаюць гэтыя інціыятывы.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 836 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии