Вторник, 19 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Жывапіс – гэта паэзія…»

  • Среда, 16 октября 2019 08:27
На здымку: Ніна Дзябольская, Сяргей Панізьнік, Вера Буланда На здымку: Ніна Дзябольская, Сяргей Панізьнік, Вера Буланда

У Мінску пабачыў свет каталог работ «Мастак Ніна Сяргееўна Дзябольская».

Рэпрадукцыі 50 прац аб’яднаны ў адным невялікім выданні, якое прэзентаваў гледачу і чытачу Выдавец Віктар Хурсік. Ніна Сяргееўна Дзябольская вядомая як маскоўская перакладчыца паэтычных твораў Максіма Багдановіча на французскую мову. Мастачка і перакладчыца – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Каталог падзелены на наступныя раздзелы: «Масква»; «Пейзаж»; «Нацюрморт»; «Цэрквы і манастыры». У такім «водападзеле», калі сыйшліся тэматычныя абсягі і жанры, відавочна, ёсць свая, вартая ўвагі, логіка адлюстравання мастацкага мышлення аўтара. Тым болей, што працы са згаданых тэматычныя прастораў іначай, як да пейзажаў і не аднесці. Ніна Дзябольская – прафесійны лінгвіст. У 1959 годзе закончыла Інстытут Замежных Моў па спецыяльнасці «Выкладчык французскай і нямецкай моў». Паралельна займалася ў студыі выяўленчага мастацтва клуба завода «Каўчук» пад кіраўніцтвам выдатнага мастака Іосіфа Міхайлавіча Рубанава. Дарэчы, Вікіпедыя падказвае, што праца (а можа быць, і працы?) І. Рубанава ёсць і ў беларускім музеі. Праз такога настаўніка Дзябольская судакранулася і з легендарным Робертам Фалькам, які ў сваю чаргу вучыў Іосіфа Рубанава. Ужо ў 1980-я гады Ніна Сяргееўна закончыла трохгадовае аддзяленне станкавага жывапісу і графікі Завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў.

Да каталога пададзены два артыкулы. Аўтар першага з іх (лаканічнага біяграфічнага нарыса «Ніна Сяргееўна Дзябольская») – Н. Драчынская, фатограф, выкладчык фатаграфіі ў Інстытуце Гуманітарнай Адукацыі г. Масква. Аўтар другога («Эмацыйная вобразнасць палотнішчаў Ніны Дзябольскай») – мастацтвазнаўца, член Міжнароднага мастацкага фонда І. Мешчанінава. Другі з іх якраз і пачынаецца такімі радкамі: «У мастацкім асяроддзі ёсць жывапісцы, якія самастойна прайшлі шлях ад аматарскай творчасці да вышынь прафесійнага мастацтва. Іх адрозніваюць не толькі веданне тэхналогіі жывапісу і майстэрства, але і асаблівая эмацыйная вобразнасць, якая заснавана на жыццёвым вопыце і асаблівасцях тэмпераменту. Яна напаўняе душэўным цяплом і шчырай дабрынёю карціны, якія прадстаўляюць сабою непаўторны і самабытны расповед пра час і пра сябе. І чым ярчэйшае, чым багацейшае па напоўненасці жыццё іх аўтараў, тым цікавей і глыбей яна сягае ў творчасць, часам узыходзячы да вышынь вялікага мастацтва».

Чым мяне асабіста прыцягвае той ці іншы каталог ці мастацкі альбом? Штуршком, вялікім жаданнем пазнаёміцца з арыгіналамі прац мастака, творчасці якога прысвечана выданне. Так і ў выпадку са знаёмствам з рэпрадукцыямі Ніны Дзябольскай. Так і карціць убачыць на адной з выставак у Мінску ці Маскве, ці дзе ў іншым месцы арыгінальныя працы. Ці «Маскоўскі дворык зімою. 1988 год», ці «Вясну на Дзявочым полі. 1990 год», ці «Горад пад снегам. 1989 год», ці «Выгляд з вакна. 1983» ці штосьці іншае… Ёсць магнетычны характар у колерах, падараваных гледачам таленавітым творцам. Не выпадкова ў артыкуле І. Мешчанінавай прыведзены словы вялікага фларынтыйца Леанарда да Вінчы: «Жывапіс – гэта паэзія, якую бачаць, а паэзія – гэта жывапіс, які чуюць».

Вабяць зрок пейзажы з Крыма і Падмаскоўя, «Ялта. 1989 год», «Азёры Зарасая», «Рака Істра. 1969 год», «Пакр у Ліёне. 1990 год», «Берагі ракі Асётр. 1988 год»… Шырокае, напоўненае прыродным шматабліччам святло ідзе ад вады і травы, ад дрэў і неба, якія падгледжаны, выведзены ў ролю галоўных персанажаў Нінай Дзябольскай. Праз спасціжэнне прыроды мастачка ідзе да спасціжэння галоўнага, сутнаснага ў творчасці. А раздзел «Цэрквы і манастыры» і ўвогуле ўражвае, здаецца, бясконцым пранікненнем у таямніцы спалучанасці прыроды і розных культавых аб’ектаў.

Шкадаванне адно: каталог невялікага памеру выдадзены накладам усяго ў 40 асобнікаў. Давайце, не губляючы час на зразумелыя крытычныя адзнакі рэчаіснасці, памарым. Павінна прыйсці, абавязкова павінна прыйсці ў Беларусь выстаўка Ніны Дзябольскай, павінен разам з ёю быць выдадзены новы тыражны каталог, а мо і альбом, які будзе дапаўняць нашу, беларускую, сустрэчу з таленавітым жывапісцам. Давайце верыць у гэта.

Кастусь Хадыка

Фота Ніны Шчарбачэвіч

На здымку: Ніна Дзябольская, Сяргей Панізьнік, Вера Буланда

Прочитано 645 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии