Вторник, 12 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Новыя беларускія публікацыі ў «Дунья эдэбіяты»

  • Четверг, 17 октября 2019 00:08

Добрым сябрам беларускай літаратуры ў Туркменістане з’яўляецца часопіс перакладаў сусветнай літаратуры.

Па традыцыі, пачынаючы з 2012 года, «Дунья эдэбіяты» («Сусветная літаратура») змяшчае час ад часу творы беларускіх паэтаў і празаікаў. Вось і сёлета ў чацвёртым і пятым нумарах аўтарытэтнага і досыць тыражнага выдання выйшлі ў перакладзе на туркменскую мову апавяданні Алега Ждана «Скарб» (перакладчык – Мурат Гашлыеў) і Аляксея Дударава «Мульцік» (перакладчык – Чары Гельдымурадаў). Падрыхтавана да друку паэтычная падборка народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Пра гэта паведаміў супрацоўнік «Дунья эдэбіяты» празаік і перакладчык Максат Бяшымаў.

Яшчэ раней у часопісе былі надрукаваны творы Максіма Танка, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Някляева і іншых паэтаў і празаікаў Беларусі.

Сяргей Шычко

Прочитано 523 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии