Воскресенье, 29 03 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кніга як візітоўка палацавага комплекса «Мір»

  • Пятница, 21 февраля 2020 09:38

У Гродна прайшло пасяджэнне арганізацыйнага камітэта II фестываля «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку», які адбудзецца ў гарадскім пасёлку Мір 20 – 21 лютага 2020 года.

Удзел у абмеркаванні праекта праграмы фестываля, праекта палажэння аб кніжным форуме міністр інфрмацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагаічнгай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Куратчык, генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч, дырэктар музея «Замкавы комплекс «Мір» Аляксандр Лойка, дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел Сухарукаў і іншыя зацікаўленыя асобы.

Мяркуецца, што ўдзел у свяце асветніцкай і гістарычнай кнігі прымуць каля 100 выдавецтваў Беларусі і суседніх краін – Польшчы, Украіны, Літвы, Расіі. Мерапрыемствы пройдуць не толькі ў «Міры», але і ў культурна-асветніцкіх установах гарадскога пасёлка Карэлічы. Да розных імпрэз, аўтограф-сесій, прэзентацый, «круглых сталоў» далучацца бібліятэкары, педагогі, студэнты і школьнікі рэгіёна.

– У праграму фестываля ў абодва дні – 20 і 21 чэрвеня, – заўважыў дырэктар музея Аляксандр Лойка, – мы ўключаем тэатральныя пастаноўкі. Спланавалі розныя адмысловыя выстаўкі, запрасілі да ўдзелу гісторыкаў, даследчыкаў мінуўшчыны. Увогуле, хацелася б гэта асабліва падкрэсліць, ідэя фестываля – у тым, што на замкавай пляцоўцы мы прадстаўляем гістарычную кнігу, выданні краязнаўчай праблематыкі.

Сяргей Шычко

Прочитано 286 раз