Воскресенье, 05 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Конкурс «Мы — нашчадкі Перамогі!»

Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая лiтаратура» (г.Мінск, Рэспубліка Беларусь) і таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЗНАНИО» (г.Смаленск, Расія) падводзяць вынікі міжнароднага інтэрнэт-конкурсу «Мы — нашчадкі Перамогі!» сярод вучняў 1-4-х класаў агульнаадукацыйных устаноў дзяржаў СНД.

Конкурс прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і накіраваны на ўмацаванне сяброўскіх стасункаў паміж дзяржавамі і народамі, захаванне духоўнага адзінства, развіццё сяброўскіх адносін і сацыяльнага партнёрства адукацыйных устаноў.

Конкурс праводзіўся па двух напрамках: выяўленчае мастацтва (жывапіс, графіка) і літаратурная творчасць (верш, проза, казка). Прыём работ ажыццяўляўся на адукацыйнай платформе «ЗНАНИО» з 16 снежня 2019 года па 17 студзеня 2020 года.

На конкурс даслана каля 6 тысяч работ з Беларусі, Расіі, Арменіі, Малдовы, Казахстана, Узбекістана, Туркменістана  і інш. Прынята да ўдзелу — 3947 (выяўленчае мастацтва — 2914, літаратурная творчасць — 1033 работы).

 Створана міжнароднае журы конкурсу, якое вызначае пераможцаў.

 

Па выніках конкурсу выйдзе кніга (друкаванае і электроннае выданні), куды ўвойдуць лепшыя работы будучых мастакоў і літаратараў.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва «Мастацкая лiтаратура».

Прочитано 203 раз