Воскресенье, 29 03 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«На мове сэрца»: Сярод перакладчыкаў беларускай паэзіі – астраханская паэтэса Аляксандра Жмурова

  • Четверг, 20 февраля 2020 22:43

У Беларусі добра ведаюць астраханскага паэта і перакладчыка Юрыя Шчарбакова. Ён не аднойчы ўдзельнічаў у міжнародным сімпозіуме «Пісьменнік і час». Пераклаў зборнік вершаў беларускага паэта Міхася Пазнякова на рускую мову. У Мінску выйшла і кніга вершаў Ю. Шчарбакова на беларускай мове. Але сярод астраханскіх мастакоў слова, якія ўважлівыя да беларускай паэзіі, яшчэ адна яркая творчая асоба – Аляксандра Жмурова, якая жыве ў сяле Зам’яны Енатаеўскага раёна Астраханскай вобласці, аўтар зборніка арыгінальнай паэзіі «Верай і Праўдай».

У кнізе перакладаў з моў народаў Расіі і краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў «На мове сэрца» (Астрахань, 2019 год) змешчаны пераўвасабленні Аляксандры Жмуровай з башкірскай, нагайскай, табасаранскай, туркменскай, казахскай, калмыцкай, аварскай, інгушскай, чувашскай, грузінскай, чачэнскай, татарскай, азербайджанскай, якуцкай нацыянальных паэзій. У кнізе – аўтарскае святло Зульфіі Хананавай, Анварбека Култаева, Сувайнат Кюрэбекавай, Агульджэмал Чарыевай, Мікалая Санджыева, Магамеда Ахмедава і іншых паэтаў, чые творы добра вядомыя не толькі сярод чытачоў на родных мовах. Вершы прадстаюць у зборніку, які выдадзены ў межах праекта «Цэнтр літаратурнага перакладу», з усімі сваімі фарбамі, краскамі, вобразамі, складаюць тым самым уяўленні пра літаратуры розных народаў.

Сярод іншых перакладчыцкіх адкрыццяў А. Жмуровай сапраўдным дыяментам вылучаецца і верш маладой беларускай паэтэсы, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь Юліі Алейчанкі – «*** В твоём бокале волшебства туман…»

 

В твоём бокале волшебства туман,

В моём – страданья и любви напиток.

Сегодня ты, мой нежный властный пан –

Мой раб у ног, чья доля – страсть и пытка.

 

Я буду знойным ветром и бедой.

Ты будешь счастьем и живой водою,

И лебединой песней в час ночной,

И первой освежающей грозою.

 

В твоих глазах рождается огонь

Далеких звёзд, надежды и томленья.

На снежной простыне моя ладонь

В твоей ладони… Плен и единенье.

 

Будзем спадзявацца, што і Юліі Алейчанкі, і іншых беларускіх паэтаў галасы будуць пачутыя ў асяроддзі рускамоўных чытачоў у значнай ступені і дзякуючы Аляксандры Жмуровай.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 255 раз