Воскресенье, 29 03 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«СВЯТАМ СВЯНЦОНАЕ МАМІНА СЛОВА»

  • Пятница, 21 февраля 2020 12:27

Да 85-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадуліна.

«Няма мовы – няма паэта… Беларускае слова для мяне – абсалютна ўсё: я ім дыхаю, я ім бачу, я ім гавару, я ім жыву, я ім хаджу. Я не ўяўляю сябе без беларускага слова. Адабраць яго ад мяне – я буду нямы, глухі і нерухомы. Я буду мёртвы».

Рыгор Барадулін

24 лютага 2020 г. а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца мерапрыемства  Святам свянцонае маміна слова», прымеркаванае да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Рыгор Барадулін (Рыгор Іванавіч Барадулін; 1935–2014) – паэт, эсэіст, перакладчык. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976) і Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1976). Кавалер ордэнаў Дружбы народаў, Знак Пашаны, латвійскага ордэна Трох Зорак (1997), узнагароджаны медалем Францыска Скарыны. Ганаровы доктар БДУ і ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна. У 2006 г. Рыгор Барадулін вылучаўся намінантам на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры за зборнік вершаў «Ксты».

Тэма роднай мовы, яе гісторыя, багацце, велізарныя выяўленчыя магчымасці, стасункі з мовамі народаў свету ў творчасці Рыгора Барадуліна займаюць асаблівае месца. «Толькі родная мова можа даць крылы для творчага ўзлёту. Дзякуй роднаму беларускаму слову. Яно дало мне адчуць радасць сказаць нешта сваё. Нельга тымі словамі, якія пачуў ты ўпершыню ад маці, хлусіць Айчыне, Народу», – сцвярджаў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

Мерапрыемства, якое ладзіцца сумесна з Клубам «Класікі і сучаснікі» Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа імя М.С. Высоцкага, адбудзецца ў межах дзеючай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі» Валянцін Тарас і Рыгор Барадулін. На выспе ўспамінаў…».

У мерапрыемстве прымуць удзел: Ігар Засімовіч, скульптар, аўтар помніка Рыгору Барадуліну ва Ушачах і мемарыяльнай дошкі на доме ў Мінску, дзе жыў паэт, паэт і сябра Рыгора Барадуліна Ганад Чарказян, мастак і паэт Рыгор Сітніца. Падчас мерапрыемства Зміцер Бартосік выканае песні на вершы Рыгора Барадуліна.

 

Уваход: школьнікі, навучэнцы, студэнты – 1,50 руб., дарослыя – 3,00 руб.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13)

Тэлефон для даведак: (017) 334 56 21

Прочитано 378 раз