Понедельник, 24 06 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Краскі ў вянку

  • Понедельник, 08 апреля 2019 13:50

Пошук новых, сучасных форм узаемадзення – надзвычай важны стратэгічны крок для кожнай установы культуры. Ночы музеяў, бібліяночы, інтэрактыўныя гульні карыстаюцца сёння вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. Прадстаўленне нацыянальных культур таксама павінна суправаджання не толькі сухімі, афіцыйнымі мерапрыемствамі. Выдатна разумеючы гэта, калектыў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча распачаў праект “Вянок дружбы”.

Першая сустрэча, прысвечаная творчым сувязям Арменіі і Беларусі, адбылася 7 красавіка. Дата была выбрана не выпадкова. Менавіта гэты дзень армяне называюць Днём Мацярынства і прыгажосці і шлюць віншаванні маці, сёстрам, каханым. Таму і мерапрыемства ў музеі атрымалася падкрэслена сямейным. Выхаванцы Аднадзённай армянскай школы ў Мінску распавялі пра ўзнікненне армянскага алфавіту і гісторыю армянскай літаратуры. Для маленькіх наведвальнікаў адбыліся чытанні армянскіх казак у перакладзе на беларускую мову.

Змаглі гледачы пазнаёміцца і з нацыянальным касцюмам – таразам, а таксама легендарным танцам качары, пачуць традыйныя армянскія спевы. У праграме прымалі ўдзел вакальна-танцавальны ансамбль “Наири”, Карінэ Дрнаян, музычны праект “BON Voyage”, армянскі фальклорны танцавальны ансамбль “Эребуни”. У перапынку ўсе жадаючыя маглі сплесці армянскі ўзор хач астха, папрактыкавацца ў каліграфіі, прыняць удзел у конкурсах. Тэматычная выстава дэманстравала набыткі матэрыяльных культур беларускага і армянскага народаў: слуцкі пояс, музычныя інструменты. Выстава шматлікіх перакладных выданняў дадаткова падкрэсліла цікавасць беларусаў да краіны з багатай гісторыяй, філасофіяй і светабачаннем.

Юлія Алейчанка

Фота аўтара

Прочитано 950 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии