Вторник, 22 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Стартаваў ХІV Беларускі міжнародны медыяфорум

Медыяфорум: клопат пра журналістаў, запатрабаванасць аналітыкі і змаганне за абмежаваны рэсурс

Учора ў Брэсце распачаў работу ХІV Беларускі міжнародны медыяфорум. Ён носіць назву «Партнёрства ў імя будучыні: журналістыка і сацыяльная абарона грамадства». Тут вядуцца размовы пра новую рэальнасць медыяпрасторы, пра тое, як канкурыраваць (і ці патрэбна?) з сацыяльнымі сеткамі, пра якасную журналістыку і інфармацыйны шум. Эксперты не толькі з Беларусі, але і з Украіны, Расіі, Ізраіля, Эстоніі, Таджыкістана, Узбекістана, Туркменістана, Сербіі і іншых краін дзеляцца сваім прафесійным бачаннем.

Чытацкі выбар на карысць праўды

На адкрыцці мерапрыемства намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір ЖАЎНЯК зачытаў прывітальнае слова Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам медыяфоруму: «Сімвалічна, што ў год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў месцам правядзення форуму выбраны Брэст — горад-герой, які мужна прыняў на сябе першыя ўдары ворага. Нашы народы здзейснілі вялікі подзвіг, адстаялі ў той вайне сваю свабоду і незалежнасць, таму што былі разам. Сёння мы таксама сумесна павінны зберагчы агульную гісторыю, не дапусціць перагляду і фальсіфікацыі гераічнага мінулага. Зрабіць не толькі прафесійны, але і глядацкі, чытацкі выбар на карысць журналістыкі праўды, справядлівасці і аб'ектыўнасці».

У сваю чаргу міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ заўважыў:

— Мы сабраліся на медыяфоруме для размовы аб прафесіі і аб тым, як зрабіць, каб нам верыў наш чытач, каб ён адкрываў новае праз медыйныя рэсурсы. Упэўнены: кожнаму з прысутных ёсць што сказаць: тут сабраліся спецыялісты з розных рэгіёнаў. Будзем абмяркоўваць розныя тэмы: інфармацыйную прастору, медыябяспеку, сучасныя трэнды інтэрнэт-журналістыкі.

СМІ — больш не манапаліст

Фота БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

Аб сённяшняй ролі СМІ ў грамадстве намеснік міністра лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі Аляксей ВОЛІН выказаўся так:

— СМІ могуць быць адказнымі толькі ў тым выпадку, калі з'яўляюцца ўплывовымі і маюць сваю аўдыторыю. Гэта звязана з шэрагам фактараў. Першы — мы ўсе змагаемся за абмежаваны рэсурс. Бо ў чалавека толькі 24 гадзіны ў сутках. Ён можа патраціць іх на сон, на працу. А мы, па сутнасці, змагаемся за яго вольны час. Прычым барацьба адбываецца і паміж СМІ, і паміж сацсеткамі. Тут жа канкурыруе і час на прагляд фільмаў, серыялаў. Калі 20—30 гадоў таму ў СМІ была манаполія на інфармацыю, чытачы выстройваліся ў чаргу каля газетных кіёскаў, то сёння сітуацыя змянілася. Мы маем вельмі «перакормленага» спажыўца, якому ёсць з чаго выбраць. Ён стаў не толькі пераборлівым, але і капрызным. Гэта прыводзіць да таго, што тыя стаўпы, якія былі лідарамі рынку і засяроджвалі львіную долю аўдыторыі, сёння яе губляюць. Яны вымушаны нарошчваць расходы, каб утрымаць спажыўца. Ніводная газета сёння не можа існаваць без інтэрнэт-версіі. Аднак усе размовы пра тое, што папера сыдзе ў нікуды, няслушныя. Праўда, памылку дапускаюць і тыя, хто робіць аднолькавую тэкставую і інтэрнэт-версію. Чытаючы інтэрнэт-варыянт, чалавек можа адмовіцца ад папяровага выдання. Сайт павінен быць зроблены па прыкладзе стужкі. А ў газеце — змяшчаць больш аналітыкі...

Генетычна разумныя людзі

Галоўны рэдактар партала Trіbunа.ее Дзяніс РАДЗІВОНАЎ (Эстонія) расказаў:

— Нам важна паглядзець, як СМІ ўзаемадзейнічаюць з грамадствам і як грамадства ўзаемадзейнічае са СМІ. Цяпер праўда ў кожнага свая. Вялікую ролю адыгрываюць сацыяльныя сеткі. Чым болей у цябе падпісчыкаў — калі болей за тысячу ці дзесяць тысяч, — ты ўжо робішся лідарам меркаванняў. Тое ж і з друкаванымі выданнямі. У невялікай краіне і некалькі тысяч асобнікаў аднаго выдання мае істотны ўплыў. Сёння няма вялікага толку перадрукоўваць навіны, хіба што вельмі дазіравана. Людзі звяртаюцца да традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі па аналітыку. На форуме хачу пагаварыць і пра падачу інфармацыі ў тых краінах, дзе ёсць некалькі моўных груп. Ім усім трэба даваць пляцоўкі для выказвання. Іначай гэта грамада будзе дэградаваць.

Генеральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва «Трэнд» (Азербайджан) Ільгар ГУСЕЙНАЎ адзначыў:

— Я ўпэўнены, што ў прафесію журналіста павінны прыходзіць людзі генетычна разумныя. Асобы не проста адукаваныя, але інтэлектуалы. Супрацьстаяць жоўтай прэсе можа толькі цэлая каманда
дасведчаных журналістаў.

Дырэктар інфармацыйнага агенцтва «Армэнпрэс» Арам АНАНЯН выказаў меркаванне:

— Журналістыка больш не з'яўляецца гуманітарнай прафесіяй. Гэта сінтэз антрапалагічнай навукі, пісьма і прадугадвання будучыні. Медыяфорум называецца «Партнёрства ў імя будучыні» — мы ўсе спрабуем угадаць, што нас чакае. Не толькі мы павінны абараняць соцыум. Але і соцыум павінен абараняць сваіх журналістаў. Бо калі мы, журналісты, не будзем адчуваць запатрабаванасці, будучыні не будзе. Мы павінны засвоіць новую парадыгму заўтрашняга дня. У сучасным свеце вялікі попыт на простыя ідэалогіі. Яны лёгка ўваходзяць у розум і не патрабуюць пытанняў. Яны спрашчаюць усё. Яны былі і ў мінулым ды ставілі на чале не чалавека, а вар'яцкія ідэі. Гэта і прывяло да таго, што нашым продкам давялося знішчаць гэтую ідэалогію...

Намеснік дырэктара інфармацыйнага агенцтва «Украінскія навіны» Аляксандр ХАРОЛЬСКІ адзначыў:

— Мы абмяркоўваем тэму сацыяльнай абароны грамадства. Ва Украіне ёсць два неперасякальныя паміж сабой светы. Адзін не разважае пра журналісцкія каштоўнасці (жыве часцей за ўсё на гранты) і ні на што не ўплывае. Другі — гэта менеджары, рэдактары, журналісты, якія жывуць ва ўмовах рынку. Назіраецца такі парадокс: чым глыбей у рынак, тым менш сацыяльных пытанняў вырашаецца. Часцей асвятляюцца змены ў «Фэйсбуку», пэўныя новыя трэнды. Сацыяльныя праблемы адыходзяць на другі план. Мяняецца і мысленне людзей — да фрагментарнага, кліпавага. Галоўныя рэдактары кажуць, што вельмі складана навучыць маладога спецыяліста напісаць паўнавартасны, удумлівы матэрыял. Яны мысляць іначай. Навокал інфармацыйны шум, кліпінг... У той жа час з'яўляюцца тыя, хто гатовы плаціць за фільтры ад гэтага шуму. Таму вяртанне да СМІ нават ва ўмовах рынку непазбежнае.

Сёння, у другі дзень форуму, будзе працаваць Летняя школа журналістыкі, пройдзе круглы стол, прысвечаны медыяпрасторы Саюзнай дзяржавы, удзельнікі форуму наведаюць Брэсцкую крэпасць.

Ніна Шчарбачэвіч

Фота Яўгена Пясецкага

Крыніца: Звязда

Загаловак у газеце: На карысць журналістыкі праўды

Прочитано 1340 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии