Четверг, 01 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адкрытыя лекцыі Святланы Воцінавай у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

Да 110-годдзя першай публікацыі кнігі Элізы АЖЭШКІ “GLORIA VICTIS” “Паўстанцкі цыкл: ідэя, змест, інтэрпрэтацыя”.

   

Няхай жа ідзе ў свет шырока і свеціць

нязгасна самым прыгожым рухам душы…

Чэслаў Янкоўскі,

з прадмовы да выдання “Gloria victis”

“Седзячы за маленькім бюркам пад акном, што выходзіць у сад, на першую старонку аднаго з самых прыгожых сваіх твораў яна спакойнай мужчынскай рукой нанесла простае “Gloria victis”», – напісаў Чэслаў Янкоўскі ў прадмове да перавыдадзенай у 1922 годзе кнігі, якая дэбютавала яшчэ ў 1910-м, але неўзабаве была забаронена. І, з улікам прабеглых гадоў, патлумачыў: усемагутны час не смее крануць твор мастацтва, калі ён сапраўдны. І нават наадварот: час служыць твору цудоўную службу – наносіць на яго “паціну стыльнасці”, якую так смакуюць эстэты. Але… «На “Gloria victis” Элізы Ажэшкі няма яшчэ паціны стыльнасці, – канстатаваў аўтар прадмовы, дадаўшы катэгарычнае: – Ранавата!»

А што пра “Gloria victis” сёння сказалі б мы?.. У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзіцца новая серыя лекцый Святланы Воцінавай. Яна ахоплівае не толькі пяць твораў вядомага цыкла, але і іншыя, прысвечаныя паўстанню, напісаныя ў прамежку ад 1888-га да 1908-га – за дваццаць гадоў, а таксама распавядае пра акалічнасці іх напісання, расшыфроўвае знакі, дае разуменне сімвалаў і раскрывае значэнне падзей.

Лекцыя першая: “ДАКУМЕНТ і МІФ”

14 ліпеня 2020 г. – Частка 1. “Навела “Яны”. Дакумент”

22 ліпеня 2020 г. – Частка 2. “Навела “Gloria victis”. Міф”

“Дзе канчаецца дакумент, там я пачынаю”, – пісаў Юрый Тынянаў, вядомы эталоннай перадачай духу эпохі праз гістарычную белетрыстыку. І гэта пры тым, што ён не з’яўляўся відавочцам таго, пра што пісаў. Што ж гаварыць пра відавочцаў? Гаворым пра навелу “Яны” як пра паказанні сведкі.

А ці можна напісаць твор як рэалістычны і фантастычны адначасова? Аматарка лацінскіх выразаў і антычнай міфалогіі Эліза Ажэшка піша аднаіменную з цыклам навелу “Gloria victis”, ствараючы парадокс формы і зместу. Яна злучае міфічнае з біблейскім – і… Атаясамленне герояў з персанажамі міфаў гларыфікуе паўстанцаў, біблійная фразеалогія і сімволіка гларыфікуюць паўстанне.

А ў чым яшчэ загадка “Gloria victis”? І якую з сучасных падзей прадказала пісьменніца ў навеле “Яны”?

14 і 22 ліпеня 2020 г. у 19:00 на YouTube-старонцы і ў сацыяльных сетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Тэл. для даведак: (17) 334 56 21

Крыніца: Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі

Прочитано 649 раз