Суббота, 15 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Агляд часопіса «Беларуская думка»: № 7 за 2020 год. «Кожны чалавек унікальны па-свойму…»

Пабачыў свет сёмы, ліпеньскі, нумар грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса «Беларуская думка».

Выданне адкрываецца гутаркай з міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Юрыем Бондарам «Любіць родныя культурныя здабыткі…» Журналіст Сяргей Галоўка задаў кіраўніку самага «культурнага» органа дзяржаўнага кіравання цэлы шэраг пытанняў на актуальныя тэмы. У адказ на тое, якія пяць галоўных дасягненняў беларускай культуры XX стагоддзя дапамагалі і дапамагаюць пазнаваць нашу краіну ў свеце, Юрый Паўлавіч Бондар зазначыў: «…калі ў фармаце “бліц” вызначыць менавіта тыя з іх, якія сфарміравалі культурны імідж Беларусі ў свеце, то я, пэўна, вызначу такія: першае, безумоўна, ‒ творчая спадчына класікаў беларускай       літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Алеся Адамовіча, Івана Шамякіна; другое – авангарднае мастацкае аб’яднанне «УНОВІС» і ўвогуле Віцебская мастацкая школа, якая здолела аказаць свой уплыў на сусветную культуру і сягнуць у нашу паўсядзённасць; трэцяе – стварэнне і дзейнасць Інстытута беларускай культуры, Інбелкульта, які ў многім заклаў асновы развіцця беларускай культуры, навукі, адукацыі; чацвёртае – узнікненне і развіццё прафесійнага мастацтва ва ўсім шматабліччы яго відаў і жанраў. Да пачатку XX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі не было ніводнага прафесійнага тэатра, аркестра, хора, харэаграфічнага калектыву, а сёння ў нашай краіне працуюць 29 дзяржаўных тэатраў <…>; яшчэ адным, пятым, дасягненнем, на мой погляд, з’яўляецца развітая сістэма бібліятэчнага абслугоўвання. «Вяршыня» гэтай сістэмы – наша Нацыянальная бібліятэка, узведзеная, праўда, ужо ў стагоддзі сённяшнім у перыяд суверэннай Беларусі. Яна згадваецца ў выдадзенай у Германіі кнізе «Лепшыя бібліятэкі свету», а яе будынак стаў адным з сімвалаў нашай краіны і ўваходзіць у розныя рэйтынгі самых цікавых архітэктурных збудаванняў планеты».

На старонках сёмага нумара «Беларускай думкі» журналіст Віктар Лоўгач расказвае пра таленавітую моладзь краіны – у артыкуле «Будучыня краіны – у руках адоранай моладзі»; Сяргей Галоўка піша пра захаванне памяці пра Вялікую Айчынную вайну ў Расіі і Беларусі, пра супрацоўніцтва ў межах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі па мемарыялізацыі ваеннай памяці (артыкул «Памнажаючы памяць пра ўсенародны подзвіг»).  Адкрыццём новай, дагэтуль шырока не вядомай тэма з’яўляецца нарыс Аляксандра Караблікава «Крывавая сага “ляснога лагера”» – пра зверствы нацыстаў Даніі на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Кандыдат гістарычных навук Пётр Дарашчонак ў артыкуле «Рэспубліка свабоднага народа: як 31 ліпеня 1920 года была паўторна абвешчана БССР» запрашае зазірнуць у палітычную атмасферу  стогадовай даўніны. Ігар Ганчаронак і Ніна Іванова разглядаюць міжнародныя стасункі Беларусі з улікам чалавечага фактара (артыкул «Публічная і народная дыпламатыя для гарманізацыі міжнародных адносін»). У сёмым нумары выступаюць з артыкуламі кандыдаты гістарычных навук Валянцін Старычонак, Зоя Калантай і іншыя аўтарытэтныя вучоныя, журналісты.

Мікола Берлеж

Прочитано 608 раз