Суббота, 31 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Выдавецкі дом «Звязда»: Рабочая сустрэча з кіраўніком Беларускага Саюза журналістаў

  • Среда, 30 сентября 2020 19:10

У Выдавецкім доме «Звязда» адбылася рабочая сустрэча са старшынёю Беларускага Саюза журналістаў Андрэем КРЫВАШЭЕВЫМ.

Падчас сустрэчы былі агучаны некаторыя прапановы супрацоўніцтва вядучага дзяржаўнага медыйнага прадпрыемства (сёння ў Выдавецкім доме «Звязда» выдаецца 14 сродкаў масавай інфармацыі – газеты і часопісы), працуе сеткавае выданне zviazda.by. Штогод «Звязда» выдае каля 50 кніг. Вялікі творчы калектыў вылучаецца генерацыяй многіх ініцыятыў, многіх творчых праектаў.

Дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь КАРЛЮКЕВІЧ і кіраўнік БСЖ абмяркоўвалі ідэю выдання калектыўнага зборніка нарысаў, прысвечанага ветэранам айчыннай журналістыкі. «Нам ёсць чым ганарыцца, – заўважыў Андрэй Крывашэеў, – у БСЖ дзясяткі вядомых творчых асоб, кіраўнікоў СМІ ранейшага часу. Іх вопыт, традыцыі беларускай журналістыкі сёння запатрабаваны як ніколі. Спадзяюся, што і створаная калектыўна такая кніга пра майстроў пяра, майстроў тэлеэфіра, вядомых журналістаў радыё знойдзе свайго чытача.».

Ішла ў час сустрэчы і размова пра творчыя конкурсы, якія выдавецкі дом «Звязда», урадавая і парламенцкая газета «Звязда» маглі б ініцыяваць сумесна з Беларускім Саюзам журналістаў.

 

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 448 раз