Понедельник, 25 06 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Агляд кнігі Анатоля Бутэвiча "Жанчыны з легенды"

  • Понедельник, 12 Март 2018 11:24

Не першы раз з’яўляюцца зборнiкi гiстарычных эсэ, прысвечаных знакамiтым жанчынам у нашай гiсторыi, — згадаю хаця б кнiгi Iрыны Маслянiцынай i Мiколы Багадзяжа. Кнiга Анатоля Бутэвiча мае прыемны бонус — яна вельмi прывабна выдадзена.

Нестандартны зручны фармат, буйны шрыфт, што робiць яе чытэльнай для школьнiкаў, пры гэтым прымальная цана. Вядома, добры накiрунак — зацiкаўлiваць юных чытачоў роднай гiсторыяй, звяртаючыся да легендаў i паданняў, распавядаючы займальныя сюжэты, а не толькi лiчбы i сухiя факты. Сярод жаночых постацей, чые партрэты малюе пiсьменнiк, вядома, не магло не аказацца Барбары Радзiвiл, Соф’i Гальшанскай, Анастасii Слуцкай. Ёсць i менш вядомыя, але не менш яркiя асобы, напрыклад жонка вялiкага князя маскоўскага Iвана III Алена Глiнская, дачка эмiгранта з Вялiкага Княства Лiтоўскага Мiхала Глiнскага. Прыгажуня з еўрапейскiмi звычкамi нават задоўга да рэформ Пятра I угаварыла мужа пагалiць бараду, што на той час было надзвычай смела ў Масковii. З легендарных эпох аўтар прыводзiць нас да сучаснасцi, знаёмячы юнага чытача з гераiняй Вялiкай Айчыннай вайны Зiнаiдай Тусналобавай–Марчанка i актрысай Стэфанiяй Станютай, якiя таксама сталi легендамi.

Людміла Рублеўская

Крыніца: СБ

Прочитано 175 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии