Пятница, 19 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Праект “Беларусь між суседзямі” прэзентавалі на фестывалі “Горад і кнігі”

  • Понедельник, 21 мая 2018 13:45

18 мая ў дворыку галоўнага корпуса БНТУ адбылася прэзентацыя брашур “”Украіна” і “Польшча” і інтэрактыўныя чытанні для дзяцей у межах выдавецкага праекту “Беларусь між суседзямі”.

Вялі прэзентацыю рэдактар выданняў Алеся Чарнавокая і мастак Алеся Іса. Госці мерапрыемства зазірнулі да бліжэйшых суседзяў Беларусі, узгадаць важныя гістарычныя падзеі, народныя традыцыі, у тым ліку і кухню, даведацца, як вітаюцца на розных мовах. Дзеці паўдзельнічалі ў гульнях: адзначылі на мапе назвы дзяржаў-суседзяў Беларусі, іх сталіцы, змаглі пазнаць тую ці іншую краіну па прадметах з “чароўнай торбачкі”, разгадаць крыжыванку пра нацыянальныя стравы, за што атрымалі карысныя і прыемныя падарункі ад арганізатараў – уласна брашуры, паштоўкі і салодкія пачастункі ад украінскай цукерні.

“Беларусь між суседзямі” – гэта выдавецкі праект, які мае на мэце цікава і займальна распавесці пра Беларусь і суседнія краіны. Першыя выданні праекта —«Украіна» (2016) і «Польшча» (2017).  Брашуры ў займальнай форме знаёмяць чытача з гісторыяй, мовай, прыродай, мастацтвам, літаратурай названых краін, насычаныя творчымі заданнямі для дзяцей і дарослых. Працяг запланаваны на бліжэйшы час.

“Сугучча”

 

Прочитано 1481 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии