Среда, 18 07 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пад чужым імем

У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі захоўваюцца кірылічныя выданні XVI — пачатку XX ст. У асноўным гэта масіўныя кнігі вялікіх памераў, прызначаныя для літургіі. Сярод асобнікаў першай чвэрці XVII ст. вылучаюцца два экзэмпляры малога памеру, выдадзеныя ў Віленскай Святадухаўскай друкарні — выдавецкім прадпрыемстве праваслаўнай царквы Вялікага Княства Літоўскага. Першая кніга выйшла ў 1611 г. у Еўі (сучасны г. Вевіс, Літва), дзе друкарня праваслаўнага брацтва хавалася ад пераследу ўніятаў, а другая — у Вільні ў 1623 г., калі больш спрыяльныя ўмовы дазволілі аднавіць дзейнасць друкарні на сваім месцы.

Кнігі гэтыя былі выдадзены з разлікам на падарожнікаў — таму і маюць невялікі памер. У напісаных на беларускай мове прадмовах (асноўны тэкст быў на «высокай» царкоўнаславянскай) так і пазначана: «для подорожного уживаня». Вандроўнікам XVII ст. прапаноўваўся Новы Запавет з Псалтыром. Вось так людзі бавілі час у падарожжы.

За першыя сто гадоў свайго існавання экзэмпляры «зачыталі» так, што кнігі страцілі большую частку свайго аб’ёму — а гэта значыць, што чытачы вельмі часта звярталіся да новазапаветных тэкстаў і стразапаветнага Псалтыра. Асобнік 1611 г. захаваў толькі 41% усяго тэксту (першапачаткова ён быў вельмі тоўсты, меў аж 611 аркушаў), а выданне 1623 г. — 45% (першапачаткова — 607 аркушаў). Шкада, што былі страчаны прадмовы, у якіх згадваліся вядомыя і паважаныя асобы, якія прычыніліся да выхаду кніг. У асобніку 1611 г. была змешчана падзяка Багдану Агінскаму, абаронцу Віленскага брацтва Святога Духа, які даў прытулак братчыкам у сваім маёнтку ў цяжкія часы, калі дзейнасць друкарні ў Вільні была немагчымай, і стаў спонсарам выдання. А ў асобніку 1623 г. былі змешчаны герб і прысвячэнне Феадарыту Сапегу. Пазней прадмовы з яго прозвішчам хутка зніклі з кніг, іх выдзіралі мэтанакіравана ў сувязі са здрадай праваслаўю, пераходам усяго клана Сапегаў ва ўніяцтва.

Страціўшы амаль палову свайго тэксту, у XVIII ст. асобнікі згубілі і назву. Наступную частку свайго жыцця яны пражылі як Апостал. Асобнік 1611  г. складаецца з Апостала (змяшчае дзеі і пасланні апостальскія з падзелам іх на зачалы і раздзелы, прызначаныя для чытання ў царкве) і Зборніка дванаццаці месяцаў (зборнік малітваў, якія ўзносяцца асобным святым і прымеркаваны да пэўных дней царкоўнага года). У XVIII ст. кніга была рэстаўраваная і набыла новы пераплёт. Існаванне кнігі пад новай назвай пацвярджае запіс, зроблены алоўкам у канцы XIX — пачатку ХХ ст.: «Апостолъ. Еве, 1611».

Калі пер а т в о р а н ы ў Апостал асобнік Новага Запавету з Псалтыром 1611 г. выглядае як цэльны асобны э к з э м п л я р Апостала, то асобнік Апостала, сабраны з выдання 1623 г., змяшчае яшчэ і Апакаліпсіс (кніга з Новага запавету, дзе запісана прароцтва пра канец свету). Бытаванне кнігі 1623 г. пад новай назвай пацвярджае пераплёт XVIII ст. з кардону, абцягнутага цёмна-карычневай скурай з выціснутай на карэньчыку назвай «АПОСТОЛЪ», а таксама бібліятэчны запіс, зроблены ў канцы XIX — пачатку ХХ ст.: «Апостолъ № 9».

Пра былых уладальнікаў кніг мы ведаем вельмі мала. Нешта расказаць пра іх могуць рукапісныя запісы і адзнакі. Пра астатняе можна толькі згадвацца.

Магчыма, адзін з былых уладальнікаў кнігі ехаў у карэце, прытуліўшыся ля акна, трымаў у руках невялічкі Апостал. Нязручна было чытаць у троскай карэце, але знаёмы з юнацтва тэкст ён ведаў амаль на памяць. Погляд выхопліваў патрэбныя раздзелы, якія раней сам адзначыў на палях крыжыкамі. Да кнігі ён звяртаўся неаднойчы — і вось калісьці ў задуменні, а можа, падчас нейкіх выпрабаванняў напісаў на палях пачатковыя словы малітвы «Во имя Отца и Сына…».

Як было на самай справе, мы не ведаем. Можам сцвярджаць толькі, што два асобнікі, якія захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі, насамрэч «пражылі» першую частку свайго жыцця пад адной назвай (Новы Запавет з Псалтыром), а другую — пад іншай (Апостал).

Крыніца: Літаратура і масстацтва

Прочитано 604 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии