Среда, 26 09 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі”

21 – 23 чэрвеня 2018 года прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі”.

Канферэнцыя прымеркавана да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Праблемнае поле навуковага мерапрыемства шырокае – ахоплівае пытанні ў галіне беларуска-польскіх моўных, літаратурных, фальклорных, гісторыка-культурных узаемасувязяў ад старажытнасці да сучаснасці.

Да арганізацыі мерапрыемства спрычыніліся “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Польскі Інстытут у Мінску.

Урачыстае адкрыццё і пленарнае пасяджэнне канферэнцыі адбылося на філалагічным факультэце БДУ. Вітальнае слова мелі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі, намеснік дэкана філалагічнага факультэта БДУ Павел Навойчык, доктар філалалагічных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лукашанец, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша, старшыня Рэспубліканскага аддзялення ГА “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”  Ірына Багдановіч.

Падчас урачыстага адкрыцця канферэнцыі. Слова мае Ірына Багдановіч. 

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшло пасяджэнне круглага стала, прысвечанага памяці выдатных польскіх беларусістаў, – мовазнаўцы Антаніны Абрэмбскай-Яблоньскай і этнолага Юзэфа Абрэмбскага.

22 і 23 чэрвеня былі праведзены пасяджэнні чатырох секцый па тэматычных накірунках, а таксама арганізавана вандроўка па мясцінах Адама Міцкевіча – Завоссе, Навагрудак, Свіцязь.

У канферэнцыі ўзялі ўдзел 20 замежных і 29 беларускіх навукоўцаў. Па выніках мерапрыемства запланавана выданне рэцэнзуемага зборніка навуковых артыкулаў.

"Сугучча"

 

Прочитано 651 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии