Суббота, 20 04 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Абліць сябе зялёнкай?..»

  • Пятница, 28 декабря 2018 02:28

Часам можна пачуць пра кагосьці: маўляў, так і застаўся дзіцём. Калі справа датычыцца побыту, то такога хочацца пашкадаваць. Але ў творчасці наяўнасць «дзіцяці» ў душы толькі спрыяе. Бо яно бачыць свет так, як бачыць: над ім не навісаюць шаблоны ды ўстаноўкі, а фантазія не ведае ні бар’ераў, ні абмежаванняў. Менавіта такім маленькім уяўляецца апавядальнік у дэбютнай кнізе Васіля Дранько-Майсюка «Таямніцы нашага садка: казачныя гісторыі» (Мінск, Мастацкая літаратура, 2018).

Героі казак — звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі. У сваёй сям’і і ў дзіцячым садку яны сутыкаюцца са складанымі недзіцячымі праблемамі: ім не стае любові і ўвагі. Дарослыя надта занятыя сабой. Пакрыўджаная абыякавасцю дзяўчынка рапавядае: «…Сёння ўсе ў садку хвалілі мой новы прыгожы белы бант у чырвоныя кветачкі, а татка ўсю дарогу ні слова! Са свайго айфона не вылазіць!» Іншы татуля «...навушнікі начапіў, і рабі што хочаш». Альбо ніяк не дагуляе ў «танчыкі».

І дзеці самі знаходзяць выйсце. Пра тое, як выцягнуць бацькоў з віртуальнай багны, разважаюць спрактыкавана і з логікай:

«— Абліць сябе з галавы да пят зялёнкай, — прапанаваў палахлівы Кастусёк.

— Не. Мяне пакінулі з татам на выходныя, я зялёнкай абліўся, а ён да вяртання мамы нічога не заўважыў, — запярэчыў Змітрок.

— Разбіць айфон? — асцярожна прамовілі Алесь і Толік.

— І пасля паўгода сядзець без марозіва, цукерак і чакаць, пакуль тату Дзед Мароз не падорыць новы? Думаеш, не правяраў? — засмучана ўздыхнуў разважлівы Давід...»

Некаторыя казкі нагадваюць страшылкі альбо жахалкі (напрыклад, у першай з гісторый цені на сцяне ажываюць і спрабуюць забраць у сваё царства хлопчыка, а ў другой намаляваная пачварынка бярэ ў палон і садзіць за краты ўсіх дзяцей). Але не думаю, каб малыя надта спалохаліся: сучаснае асяроддзе часам і не такое «падкідвае»… Тым больш што ўсе казкі маюць шчаслівую развязку з недакучліва-павучальным сэнсам. А найбольш даспадобы тое, што навука ёсць і для дарослых — адкладзіце ж вы, у рэшце рэшт, свае гаджэты...

Аздоблена кніга малюнкамі Аксаны Аракчэевай, што ператворыць чытанне ў сапраўднае свята.

Яна Будовіч

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 341 раз
Другие материалы в этой категории: « Кветкі «Белавежы» Хто носіць небасхіл »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии