Версия для печати

Тыдзень беларускай мовы на філалагічным факультэце БДУ

  • Понедельник, 18 февраля 2019 11:38

Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 21 па 28 лютага 2019 года праводзіць Тыдзень беларускай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.

Праграма Тыдня беларускай мовы

21 лютага 2019 г., чацвер,

1245 – 1415

(аўд. 304)

Міжнародны дзень роднай мовы ў БДУ

Удзел прымуць:

кіраўніцтва ўніверсітэта і факультэта;

першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце «Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец;

намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі па навукова-даследчай рабоце, доктар педагагічных навук Вольга Уладзіміраўна Зелянко;

паэт, празаік Анатоль Мікалаевіч Зэкаў;

узорны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Жалейка» ДУА «Цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна г. Мінска «Зорка» (кіраўнік – Алёна Васільеўна Туміловіч);

ансамбль цымбалістаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнік – Таццяна Глотава);

курсанты ваеннага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

Літаратурна-музычная кампазіцыя ў выкананні студэнтаў і замежных стажораў філалагічнага факультэта «Я слаўлю мову як яднання дар …» распавядзе пра ролю роднай мовы ў полікультурным асяроддзі. Творчыя нумары прагучаць на мовах, якія прафесійна вывучаюцца ў БДУ.

22 лютага 2019 г., пятніца,

1245 – 1415

(аўд. 304)

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Філалогія і Я» з удзелам студэнтаў 1 курса спецыяльнасцей «Беларуская філалогія», «Руская філалогія» і «Славянская філалогія». Студэнтаў чакаюць «Рэкламны», «Вітальны», «Паэтычны», «Эўрыстычны», «Крэатыўны», «Фразеалагічны», «Літаратурны», «Песенны», «Музычны» конкурсы.

25 лютага 2019 г., панядзелак,

1245 – 1405

(аўд. 307)

Лінгвістычна- дыскусійная гасцёўня на тэму

«Яны змаглі, а ТЫ зможаш?»

 

Філолаг і бізнес? Ці гэта не фантазія?

«НЕ!» – адказвае былая студэнтка філфака, а сёння дырэктар ТАА «Славянскія мовы і культуры» І. Р. Зімнева.

«НЕ!» – упэўнена кажуць студэнты 3 курса рамана-германскай і ўсходняй філалогій, натхнёныя дацэнтам кафедры тэарэтычнай і інстытуцыянальнай эканомікі Л. І. Шумскай.

Маеш сумненні? Хочаш пераканацца? Прыходзь на фестываль бізнес-праектаў студэнтаў філалагічнага факультэта.

26 лютага 2019 г., аўторак,

1245 – 1405

(аўд. 47)

Беларускія прозвішчы: таямніцы паходжання і значэння

(прэзентацыя кнігі В. П. Лемцюговай, І. А. Гапоненка

«Корни наших фамилий/Карані нашых прозвішчаў» –

Мінск: Выдав. дом «Звязда», 2018. – 672 с.)

Да ўдзелу запрошаны:

дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіІгар Лявонавіч Капылоў;

ксёндз-магістр, пробашч Касцёла Святога Сымона і Святой Алены Уладзіслаў Завальнюк;

беларусавед Валянціна Карлаўна Раманцэвіч.

27 лютага 2019 г., серада,

1245 – 1415

(аўд. 304)

Дзень беларускага перакладу

«Дзе слова шукае Слова...»: замежная літаратура ў беларускіх перакладах

Удзел прымуць:

выкладчыкі кафедры замежнай літаратуры і выпускнікі-перакладчыкі з замежных моў філалагічнага факультэта БДУ;

вучні ДУА «СШ № 197» г. Мінска;

танцавальна-спартыўны клуб «Фаварыт» Першамайскага раёна г. Мінска (кіраўнік – Аляксандр Шаблоўскі).

Адбудзецца прэзентацыя кніг замежных аўтараў у перакладах на беларускую мову, да выдання якіх спрычыніліся супрацоўнікі і выпускнікі кафедры замежнай літаратуры ў якасці перакладчыкаў, аўтараў прадмоў, рэдактараў, мастакоў. Слухачам будзе прапанаваны агляд кніжных серый перакладной літаратуры і тэматычных інфармацыйных рэсурсаў.

28 лютага 2019 г., чацвер,

1245 – 1405

(аўд. 210)

Дзень беларускай дзяржаўнасці

 

Публічная лекцыя «Беларуская дзяржаўнасць: ад вытокаў да сучаснасці» вядомага беларускага гісторыка, археолага, грамадскага дзеяча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, прафесара Ігара Аляксандравіча Марзалюка.

 

Крыніца: Філалагічны факультэт БДУ

Прочитано 780 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии