Воскресенье, 26 05 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

75 заявак паступіла на Нацыянальную літаратурную прэмію Беларусі

  • Пятница, 19 апреля 2019 19:10

На традыцыйны конкурс Нацыянальнай літаратурнай прэміі па выніках 2018 года прыйшло 75 заявак. Прычым, як адзначаюць арганізатары, сёлета ініцыятыву праявілі не толькі рэгіянальныя аддзяленні Саюза пісьменнікаў, дзяржаўныя і недзяржаўныя выдавецтвы, але і ад саміх аўтараў, а таксама ад іншых арганізацый, сярод якіх музей Якуба Коласа, Пастаўскі райвыканкам, Мінская абласная бібліятэка, Докшыцкі цэнтр дзяцей і моладзі. 

75 заявак — гэта рэкордная лічба за апошнія пяць гадоў. Для параўнання: летась журы разглядала 53 кнігі, у  2017 годзе — 41, у 2016-м — 30, у 2015-м — 45. Зрэшты, як адзначыла старшыня экспертнай камісіі, начальнік аддзела выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Алена ПАЎЛАВА, канчатковая колькасць твораў, прадстаўленых на суд журы, будзе меншай: некалькі кніг выйшлі ў Расіі, а таму, паводле палажэння конкурсу, не могуць спаборнічаць за Нацыянальную літаратурную прэмію ў Беларусі.

Самая масавая з сямі конкурсных намінацый сёлета — "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва", у якой прадстаўлены 18 удзельнікаў. 15 кніг прэтэндуюць на перамогу ў намінацыі "Лепшы твор прозы", 13 выданняў спаборнічаюць у намінацыі "Лепшы твор паэзіі", а вось на званне "Лепшы твор драматургіі" прадстаўлены ўсяго 2 заяўкі.

Даведацца больш пра кандыдатаў можна на афіцыйным сайце прэміі, дзе ўжо да канца месяца будуць змешчаны звесткі пра ўсіх прэтэндэнтаў. Імёны пераможцаў, паводле рэгламенту конкурсу, будуць абвешчаныя 6 жніўня, а вось цырымонія ўзнагароджання па традыцыі пройдзе ў час святкавання Дня пісьменства, які  сёлета прымае Слонім.

Дарэчы, прызавы фонд прэміі сёлета істотна павялічыцца: грашовы прыз у шасці намінацыях складзе 100 базавых велічынь, а пераможца ў намінацыі "Лепшы дэбют" атрымае 50 базавых велічынь. Зменіцца і статуэтка-сімвал прэміі: так, спачатку гэта быў кніжны фаліянт. летась — постаць бусла, а сёлета арганізатары вырашылі вярнуцца зноў да кнігі, і спецыялісты Акадэміі мастацтваў ўжо працуюць над дызайнам будучай узнагароды.

Вікторыя Целяшук

Крыніца: Звязда

Прочитано 1013 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии