Понедельник, 27 05 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Фестывальныя «прыступкі» ў свет літаратуры

  • Пятница, 19 апреля 2019 19:15

Выдавецкі дом «Звязда» стаў удзельнікам фестывалю «PROдвижение КНИГИ. Библиотечные ступени», што адбыўся ў Карэліцкай раённай бібліятэцы.

Мерапрыемства, прымеркаванае да Года малой радзімы, 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці, сабрала пад адным дахам бібліятэкараў, выдаўцоў, пісьменнікаў і чытачоў. 

«Гэты фестываль — цудоўная магчымасць не толькі прадставіць новыя выданні, але і падзякаваць усім тым, для каго кніга — не пусты гук», — адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Іна Санчук. 

Наведвальнікі літаратурнага свята змаглі пазнаёміцца не толькі з лепшымі кнігамі беларускіх выдавецтваў (акрамя «Звязды», у Карэлічы завіталі «Мастацкая літаратура», «Книжный дом», «Регистр»), але і з аўтарамі некаторых твораў. 

Журналіст, спартсмен, пісьменнік Міхаіл Лучыцкі прэзентаваў ваенна-прыгодніцкі раман пра падзеі часоў Другой сусветнай вайны «Десять тысяч полетов стрелы». 
Пісьменніца і прадзюсар Валерыя Фамінова падрыхтавала літаратурна-музычнае выступленне па матывах свайго раману «Это». 

А добра вядомы юным чытачам аўтар Выдавецкага дома «Звязда» Павел Гушынец прадставіў кнігу «Девочка и крокодил», ды не адзін, а з сааўтарам — дачкой Соняй. 

Вось такімі «рознафарматнымі» сталі «прыступкі» ў свет літаратуры, якія падрыхтавала для аматараў чытання Карэліцкая раённая бібліятэка.

Крыніца: Звязда

Прочитано 745 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии