Среда, 23 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кніжнікаў Беларусі чакае ў госці Вільнюс

  • Среда, 09 октября 2019 09:05

21-ы Вільнюскі кніжны кірмаш пройдзе ў сталіцы Літвы 20-23 лютага 2020 года. Па традыцыі ў ім прымуць удзел кнігавыдаўцы і паліграфісты з Беларусі. Гаспадары выставы ўжо даслалі запрашэнне ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, што міжнародны Вільнюскі кніжны кірмаш з’яўляецца найбуйнейшай кніжнай выставай у краінах Балтыі. Удзельнікі – выдаўцы, кнігагандляры, навуковыя інстытуты, цэнтры культуры, грамадскія арганізацыі, сродкі масавай інфармацыі, музеі, бібліятэкі. Выстаўка адрозніваецца шырокай і разнастайнай культурнай праграмай.

Летась, у 2019 годзе, кірмаш наведалі 360 экспанентаў з 8 краін свету. Было праведзена 546 культурных мерапрыемстваў. Прыехалі больш за 50 гасцей з 21 замежнай краіны. Наведвальнікаў на выстаўку прыйшло 68 430 чалавек. Свае кнігі на прэзентацыях, аўтограф-сесіях прадставілі зоркі літаратуры з розных куткоў свету.

Сяргей Шычко

 

 

 

Прочитано 403 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии