Суббота, 15 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мора хвалюецца пра дзяцей

  • Понедельник, 29 июня 2020 14:54

Усе ведаюць, як выглядае тыповая дзіцячая кніга. Нешта памятаем яшчэ з дзяцінства, нешта — з хуткіх поглядаў на дзіцячыя паліцы ў кнігарні, штосьці запамінаем з выпадковых расповедаў маладых маці ў сеціве. Так ці інакш, мы засвойваем, што дзіцячая кніга — гэта казка (адна або некалькі) з ілюстрацыямі, колькасць і якасць якіх залежаць ад арыентацыі выдання на ўзрост. У кнігі для дзяцей заўважна большы шрыфт і яскрава прасочваецца, хто з герояў добры, а хто дрэнны.


З кнігай «Балтыйскія шкарпэткі» Сяргея Календы разабрацца складана. Ніякіх адзнак пра арыентацыю на канкрэтны ўзрост, якімі часам абазначаюць дзіцячыя кнігі, няма. Абмежаванне — 6+. На вокладцы абазначаны жанр — казкі. Ілюстрацыі балансуюць паміж дзіцячымі малюнкамі і дарослым абстрактным жывапісам, а каб разабрацца з героямі, часам даводзіцца добра падумаць.

Сяргей Календа ўпэўнены, што сённяшнія дзеці сталеюць значна хутчэй, і фізічна, і разумова, таму дзіцячая літаратура павінна гэтаму адпавядаць. Ніякім «жылі доўга і шчасліва» цяпер не захопіш. Каб у часы агромністай колькасці інфармацыі прыцягнуць увагу, патрэбна нешта таямнічае і нават страшнае! Атрымліваецца адначасова і новае, і старое. Бо казкі ніколі не ствараліся адмыслова для таго, каб забаўляць — яны выступалі ў якасці пэўнага міфалагічнага кода. Новае ж паўстае з таго, як аўтар спалучае «міфалогію, казачнасць і містыку», да якой імкнуўся, з культурнымі кодамі. Некаторыя з сюжэтаў моцна нагадваюць згаданыя ў прадмове творы студыі «Ghibli», некаторыя — самыя цяжкія творы з якога-небудзь зборніка казак народаў свету, у некаторых бачацца спасылкі да фільмаў галоўнага містыка папулярнага кінематографа Ціма Бёртана.

Сяргей Календа сабраў пад адной вокладкай дзесяць гісторый, аб’яднаных містычнай атмасферай, морам, блізкім ці далёкім, але абавязкова прысутным, і лялькамі, пашытымі са шкарпэтак, якія выконваюць містычную ролю ў жыцці герояў. Аўтар вяртае казкам іх міфалагічны код, а лялькам — уласцівасць абярэга. Кніга па-сапраўднаму аўтарская, бо ілюстрацыі С. Календа стварыў сам — яны адпавядаюць канцэпцыі напісанага каляровасцю і спрошчанай сімвалічнасцю. Ілюстрацыі не дыктуюць чытачам, як дакладна ўяўляць містычных герояў, якія раптам уваходзяць у тэкст, — а хутчэй перадаюць настрой. Насамрэч, настрой і атмасфера ў кнізе адыгрываюць вядучую ролю: зразумела, што менавіта гэта павінна прыцягваць увагу больш, чым характары герояў або сюжэт. У кожнай гісторыі шмат дэталяў. Але ні адна з іх не прышыта белымі ніткамі проста дзеля дэкарацыі, а набывае сваё значэнне ў сюжэце.

Адпаведна канцэпцыі аўтара, дзесяць гісторый выстройваюцца ў кампазіцыю сталення: героі, а разам з тым і іх праблемы становяцца старэйшымі. Калі ў першых творах персанажы сутыкаюцца з  дурным, злым і незразумелым дарослым светам, то ў апошніх паступова становяцца часткай гэтага свету і аказваюцца вымушаны змагацца з уласнымі дэманамі.

Што да выхаваўчай ролі тэкстаў, то яна тут праяўляецца надзвычай цікава. Сучасным дзецям ужо няма сэнсу расказваць, што такое добра і што такое дрэнна, як сябе паводзіць варта і як няварта. Замест гэтага Сяргей Календа скарыстоўвае тэрыторыю мастацкага тэксту для таго, каб расказаць дзецям, як адчуваецца сталенне цела, як уплывае на арганізм алкаголь і што такое дэпрэсія. Ён не ідэалізуе сваіх герояў, не робіць іх адназначна кепскімі, а прапаноўвае сітуацыі і абставіны, у якіх яны паводзяць сябе як жывыя людзі: адчуваюць страх, шукаюць сябе, сварацца з бацькамі і часам вырашаюць свае пытанні і праблемы, а часам застаюцца разбірацца з імі ўжо пасля кропкі.

Аўтар пісаў цыкл гісторый на працягу сямі гадоў. Каб за такі час не згубіць цэласнасці ўражання, вытрымаць канцэпцыю кампазіцыі і ніводнага разу ні ў чым не паўтарыцца, патрэбна сапраўднае майстэрства. Кніга насамрэч цалкам адпавядае заяўленаму ў аўтарскай прадмове kidult, бо сапраўды цікава чытаецца і пасля таго, як усе этапы сталення, апісаныя ў казках, пройдзены. Але ў залежнасці ад анімацыі, якую транслююць у час, што называецца adult swim, гэтая кніга сапраўды накіравана ў  першую чаргу на дзіцячую аўдыторыю, бо мае для дзяцей і пытанні, і адказы. Прысвячэнне сынам аўтара толькі пацвярджае адчуванне таго, што кніга напісана мудрым бацькам для яго маленькіх дзяцей, што яшчэ толькі рыхтуюцца даведацца пра вострыя і магічныя моманты і ўрокі жыцця.

Дар’я Смірнова

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 116 раз