Среда, 30 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Эсфір Файнберг – усходазнаўца з Бабруйску

Аўтар фундаментальных даследванняў японазнаўца Эсфір Файнберг нарадзілася на Магілёўшчыне, у Бабруйску.

Бабруйшчына – радзіма многіх цікавых людзей. Сярод знакамітых ураджэнцаў гэтай старонкі – Эсфір Якаўлеўна Файнберг (1908 – 1972). Яна не з’яўляецца аўтарам новых тэарэтычных адкрыццяў. Знешне досыць някідкі, просты чалавек, яна змагла зрабіць тое, што часам не пад сілу пэўным навуковым калектывам. 

Эсфір Файнберг – вучоны-япаніст, доктар гістарычных навук. Прафесар Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін Міністэрства замежных спраў СССР. Шлях у навуку наша зямлячка пачала з вучобы ў Маскоўскім інстытуце ўсходазнаўства, куды паступіла ў 1930 годзе. Ужо са студэнцтва Эсфір спецыялізавалася на вывучэнні гісторыі Японіі новага часу. Закончыўшы вучобу ў 1935 годзе, яна паступіла ў аспірантуру. Кандыдацкую дысертацыю Эсфір Файнберг абараніла пад кіраўніцтвам Мікалая Конрада. Тэма – “Гісторыя пранікнення еўрапейцаў у Японію да яе “адкрыцця” (1542 – 1854)”. 

Некалькі слоў пра настаўніка, кіраўніка першых навуковых вопытаў ураджэнкі Бабруйска. Мікалай Іосіфавіч Конрад (1891 – 1970) – легенда савецкага ўсходазнаўства. Японскую і кітайскую мовы, культуру і класічную літаратуру Японіі ён вывучаў у Такійскім універсітэце. На той час, да сярэдзіны 1930-х гг., ён ужо паспеў шмат што надрукаваць з уласных даследванняў і перакладаў. У прыватнасці, такія працы, як “Сучасная пачатковая школа ў Японіі” (Санкт-Пецярбург, 1913), “Японія. Народ і дзяржава” (Петраград, 1923), “Японская літаратура ў вобразах і нарысах” (Ленінград, 1927), “Кароткі нарыс граматыкі японскай гутарковай мовы” (Ленінград, 1934), пераклад Ісэ-Манагатары “Лірычная аповесць старажытнай Японіі” (1923), Нацумэ Сасэкі “Сэрца” (1935)… У 1938 годзе М. Конрад быў арыштаваны як “японскі шпіён”. Пройдзе час – вучонага выпусцяць, рэабілітуюць. Нават два ордэны Леніна атрымае Мікалай Конрад за свае навуковыя вышукі. Але ж перад гэтым былі няпростыя 1930-я…

Эсфір Файнберг у 1955 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме “Руска-японскія адносіны ў 1697 – 1875 гадах”. Наша зямлячка працавала ў Маскоўскім інстытуце ўсходазнаўства з 1935 па 1954 гады. З 1940 года – дацэнт, з 1960 – прафесар. У 1954 – 1971 гг. Эсфір Якаўлеўна выкладала ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін. 

Студэнты прафесара Файберг успаміналі, што Эсфір Якаўлеўна была надзвычай замкнёным чалавекам. Лекцыі яе не вызначаліся выразнасцю. Канешне, той самы Мікалай Конрад валодаў талентам захапіць аўдыторыю, зрабіць лекцыю своеасаблівым святам. У Файнберг быў дрэнны зрок. Яна насіла акуляры з тоўстым шклом. Лекцыі чытала, утаропіўшыся ў свае запісы, седзячы. Відавочна, яе мала цікавіла зваротная сувязь са студэнтамі. Але ў гэты перыяд Эсфір Якаўлеўна працавала над доктарскай дысертацыяй, якая пазней пабачыла свет і асобнай кнігай – у 1960 годзе. І тыя матэрыялы, якія прадставіла Файнберг навуковай грамадскасці, не маглі не ўразіць, не маглі не захапіць увагу. Развіццё дыпламатычных адносін паміж Расіяй і Японіяй Эсфір Якаўлеўна разгледзела ў кантэксце даследвання рускімі падарожнікамі Далёкага Усходу – у кантэксце працы геаграфічных экспедыцый на Далёкі Усход у XVII стагоддзі, адкрыцця Курыльскіх астравоў, Сахаліна і Паўночнага марскога шляху ў Японію ў пачатку XIX стагоддзя і ўмацавання пазіцыі Расійскай імперыі на Ціхім акіяне. 

Эсфір Файнберг – аўтар кніг “Японія” (1947), “Руска-японскія адносіны ў 1697 – 1875 гг.” (1960) і інш. Дарэчы, наша зямлячка адной з першых пачала даследваць жыццёвы і навуковы лёс другога нашага суайчынніка – Іосіфа Гашкевіча ( у 1967 годзе ў зборніку “Гісторыка-філалагічныя даследванні” надрукавала артыкул “І. А. Гашкевіч – першы рускі консул у Японіі (1858 – 1865)”). 

Кастусь Ладуцька

Прочитано 1362 раз