Суббота, 08 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Рэйтынгі. Найбольшыя продажы ў «Белкнізе» 

Статыстыка за першае паўгоддзе 2020 года.

Лідарам продажаў у студзені – чэрвені 2020 года ў кнігарнях ААТ «Белкніга» (а іх усяго ў краіне працуе 101) стала кніга Дж. К. Роўлінг «Гары Потэр і філасофскі камень», што выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч»: на яе знайшлося 215 пакупнікоў. Нагадаем, што пераклад вядомага твора пабачыў свет ў 2019 годзе. 

І на другім месцы – кніга 2019 года: раман Віктара Марціновіча «Мова». Яго кнігу, перакладзеную на беларускую мову і выдадзеную ў «Кнігазборы», набылі 164 пакупнікі. У тройку лідараў увайшоў і пераклад «Маленькага прынца» Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, перакладчык – Зміцер Колас, а выдавец – «Попурри». На чацвёртым і пятым месцах – творы класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, чыё 90-годдзе чытачы Беларусі адзначаць у лістападзе 2020 года. Следам за У. Караткевічам – народны пісьменнік Беларусі Іван Мележ з раманам «Людзі на балоце». Усе гэтыя кнігі выдадзены «Попурри». 

Такія некаторыя вынікі продажаў кніг на беларускай мове ў студзені – чэрвені 2020 года. 

 

Алесь Пясчанскі

Прочитано 515 раз