Четверг, 18 04 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Рыгор Скаварада, Астап Вішня і іншыя ўкраінскія гумарысты ў пераказе Міхася Слівы

  • Суббота, 06 апреля 2019 12:53

У выдавецтве “Чатыры чвэрці” ў апошнія гады склалася добрая кніжная серыя “Несур’ёзна пра сур’ёзнае”. Зразумела, сама назва падказвае, што выдаюцца ў ёй творы пісьменнікаў, якія працуюць у галіне сатыры і гумару. Нават рэдакцыйны савет склаўся ў гэтага творчага праекта: М. Шабовіч, А. Зэкаў, К. Камейша, Л. Анцух, В. Губараў, А. Кубышкіна.

І апошняя з навінак серыі – кніга рагачоўскага літаратара Міхася Слівы (Кавалёва) “Ідэальная жонка: паводле твораў замежных пісьменнікаў”. Пісьменнік выступае ў адначассе і перакладчыкам, прадаўжаючы добра вядомую традыцыю пераказу, пераўвасаблення твораў знакамітых замежных літаратараў, сатырыкаў на беларускую мову. З анатацыі да кнігі: “Яркія, вясёлыя, дасціпныя творы замежных пісьменнікаў натхнілі беларускага празаіка Міхася Сліву на перастварэнне іх на роднай мове. Аўтару ўдалося з добрым гумарам паказаць праблемы, якія хвалююць людзей у розных краінах…” Сапраўды, літаратурна-мастацкі калейдаскоп уражлівы: Францыя, Італія, ЗША, Чэхія, Расія, Турцыя, Балгарыя, Польшча, Аўстралія… А асноўнае месца ў кнізе займаюць пераказы з творчасці ўкраінскіх пісьменнікаў.

Краіну-суседку, яе народ, якому ўласціва пачуццё гумару ў розных жанравых праявах, украінскую сатыру і гумар прадстаўляюць Рыгор Шыян, Павел Кушча, Аркадзій Тондзія, Юрый Бярэзін, Ігар Лагаза, Людміла Каліноўская, Астап Вішня, Віктар Семяняка, Рыгор Скаварада.  

Варта згадаць, што Міхась Сліва з’яўляецца аўтарам кніг “Усмешка Джаконды”, “Прыгожыя караблі”, “Запрашаю ўсміхнуцца”, “Ход канём” , “Сустрэліся кум з кумой”, “Віртуальнае каханне”, “Радасць жыцця”, “Жыццё на Парнасе”, “…І мора па калена” і яшчэ добрага тузіна сатырычных, гумарыстычных зборнікаў, кніг для дзяцей і кніг літаратурна-крытычных артыкулаў і рэцэнзій. Уважлівы і чулы да мастацкага слова, добры знаўца жыцця, актыўны журналіст, публіцыст, Міхась Сліва працуе надзвычай плённа, уражвае сваёй творчай працаздольнасцю. Адпаведна яго руплівасці – і многія адзнакі творчых здабыткаў пісьменніка з Гомельшчыны.

А што да серыі “Несуср’ёзна пра сур’ёзнае”, то ў ёй пабачылі свет кнігі Савелія Паўлава, Ірыны Фамянковай, Анатоля Зэкава, Васіля Ткачова, Міколы Шабовіча, Надзеі Салодкай, Пятра Радзечкі, Міколы Маляўкі, Міколы Чарняўскага, Рэгіны Рэўтовіч, Аляксандра Жукоўскага, Уладзіміра Цануніна, Казіміра Камейшы, Васіля Найдзіна, Андрэя Сідарэйкі, Януся Мальца.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 462 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии