Воскресенье, 20 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Лімаўскае» прывітанне «Бідэнка-фэсту»

У беларускім літаратурна-мастацкім штотыднёвіку – вялікая падборка перакладаў украінскай паэзіі на беларускую мову.

На адной газетнай паласе сустрэліся паэты Мікола Бідэнка і Вікторыя Шэвэль, Уладзімір Прысяжнюк і Аляксандр Казінец, Паўло Карабчук і Назарый Несцярук, а таксама іх беларускія перакладчыкі – Мікола Адам, Павел Астравух, Яна Будовіч, Паўло Карабчук, Янка Лайкоў.

У прадмове да публікацыі напісана: «Штогод на Кіеўшчыне ладзіцца ўсеўкраінскае свята паэзіі «Бідэнка-фэст». Мікола Бідэнка (1951 – 2016) – адзін з найвыбітнейшых паэтаў Украіны. У шаснаццацігадовым узросце ён атрымаў інваліднасць з прычыны траўмы пазваночніка. Скончыў факультэт журналістыкі Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі. Аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў, у 1993 годзе стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Васіля Сіманенкі НСПУ за кнігу «Важкий метал». Яго любяць і шануюць за праўдзівасць у адлюстраванні часу з адчуваннем усіх яго «балючых месцаў». Арганізатар мерапрыемства – малады паэт, вучань Міколы Бідэнкі Аляксандр Бакацюк… І далей: «Колькі твораў удзельнікаў гэтага свята і прапаноўваюцца да ўвагі чытачоў».

Можна толькі парадавацца, што ў працяг багатых беларуска-украінскім літаратурных сувязяў дадаюцца новыя факты дружбы, пабрацімства, якія ўзнікаюць дзякуючы руплівай творчай моладзі. Па выніках «Бідэнка-фэста» выдаецца альманах паэзіі маладых аўтараў – «Метро всередині нас». У гэты альманах патрапіла і падборка адзінага аўтара з Беларусі – Юліі Алейчанкі.

Будзем спадзявацца, што «Бідэнка-фэст», плён творчых здабыткаў удзельнікаў гэтага адмысловага праекта заўважыць і іншыя беларускія літаратурна-мастацкія выданні, прадставіўшы свае старонкі перакладам украінскай паэзіі маладых. Найперш, зразумела, – у часопісе «Маладосць»

Сяргей Шычко

Прочитано 1363 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии