Воскресенье, 09 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Мой маніфест» Казі Назрула Іслама ў перакладзе Марыі Кобец прэзентуюць на кніжным кірмашы

  • Понедельник, 03 февраля 2020 22:51

Прэзентацыя першай у гісторыі кнігі бангладэшскага пісьменніка на беларускай мове пройдзе на XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы

З 5 па 9 лютага 2020 года ў беларускай сталіцы адбудзецца аўтарытэтны кніжны форум. У яго праграме – ажно каля 500 розных прэзентацый, аўтограф-сесій, круглых сталоў і іншых імпрэз, галоўная задача якіх – паказаць кніжныя навінкі, пазнаёміць наведвальнікаў з пісьменнікамі Беларусі, Расіі, Казахстана, Злучаных Штатаў Амерыкі, Ірана, Азербайджана, Туркменістана, іншых краін свету.

Упершыню ў гісторыі кніжных кірмашоў у Мінску будзе прэзентавана асобная кніга пісьменніка з Бангладэш у перакладзе на беларускую мову – зборніка вершаў Казі Назрула Іслама «Мой маніфест». Над пераўвасабленнем яго твораў працавала таленавітая беларуская паэтэса Марыя Кобец.

Бенгальскі паэт Казі Назруло Іслам нарадзіўся яшчэ ў той Індыі, якая з’яўлялася калоніяй Вялікабрытаніі, – у 1899 годзе. Словам, нарадзіўся ў так званай Брытанскай Індыі. Пасля жыў у свабоднай, суверэннай Індыі, якая набыла незалежнасць у 1949 годзе. А памёр паэт, перакладчык, спявак, музыкант у горадзе Дака – сталіцы Бангладэш у 1976 годзе, калі і яго радзіма ўжо набыла незалежнасць (з 1971 года на карце свету з’явілася незалежная краіна Бангладэш).

З прадмовай да кнігі вершаў Казі Назруло Іслама «Мой маніфест» выступіў Алесь Карлюкевіч.

Сяргей Шычко

Прочитано 910 раз