Суббота, 15 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Адрасы Беларусі ў свеце»: працяг творчага праекта

Выдавецкі дом «Звязда» падрыхтаваў да друку новыя кнігі ў серыі «Адрасы Беларусі ў свеце».  

Гэты праект пачаў ажыццяўляцца ў 2017 годзе. Тады свет пабачыў аднатомнік нарысаў, артыкулаў, эсэ, прысвечаных беларуска-расійскім гістарычным, гуманітарным сувязям. На старонках кнігі «Сустрэчы з родным і блізкім» расповед ішоў пра беларуска-расійскія стасункі, пра адрасы, што яднаюць Беларусь і Расію, пра ўраджэнцаў Беларусі, якія сцвердзілі сябе ў суседняй краіне, дасягнулі вышынь у культуры, мастацтве, навуцы, ваеннай справе.

Працяг – у кнізе серыі «Адрасы Беларусі ў свеце», прысвечанай Украіне, беларускім адрасам у заходняй краіне-суседцы. Затым былі выданні, якія адлюстроўваюць яднанне нашай старонкі, ураджэнцаў Беларусі з Індыяй, Японіяй, Кітаем, Манголіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Таджыкістанам, Туркменістанам, Узбекістанам. Сабралася сапраўдная бібліятэка адкрыццяў!.. Сярод аўтараў кніг – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч, пісьменнік, прафесар доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс, музеязнаўца, кандыдат сацыялагічных навук Васіліна Міцкевіч, пісьменнік, журналіст, публіцыст Алесь Карлюкевіч…

І сёлета таксама да выдання запланаваны дзве кнігі ў серыі «Адрасы Беларусі ў свеце». На іх старонках – размова пра повязі Беларусі з Расіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Таджыкістанам, Туркменістанам, Узбекістанам.  

 

Алесь Пясчанскі

Прочитано 1070 раз