Версия для печати

Пераклад, які яднае

Літаратурны вечар «Таджыкская паэзія: вытокі і сучаснасць» з удзелам Пасольства Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь прайшоў у Доме дружбы. Саветнік, Часовы павераны па справах Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь, доктар філалагічных навук Салім Хатлані падкрэсліў: літаратура аб’ядноўвае народы, а твораў, якія родняць Беларусь і Таджыкістан, вельмі шмат:

— Літаратурныя пераклады — аснова культурных адносін краін. Яшчэ ў 60-я гг. XX стагоддзя мы выхоўваліся ў тым духу мужнасці, які нам перадала гісторыя пра дзеда Талаша. З таго часу змянілася шмат. Але не традыцыя ўзаемных перакладаў. У гэтым рэчышчы трэба згадаць пра пераклад на таджыкскую мову цудоўных вершаў Міколы Мятліцкага. Ён ужо крыху і наш паэт.

Арганізатары і ўдзельнікі звярталі ўвагу на важнасць літаратурнага дыялогу, якія становяцца магчымым у тым ліку дзякуючы вечарам паэзіі. Ды і сучаснасць лепш зразумець дапамагае неацэнны досвед, які перадалі Джамі, Саадзі, Хафіз, Фірдаўсі, Кісаі, Хаям… Галоўнае — чытаць!

Яўгенія Шыцька

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 878 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии