Четверг, 19 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Львоў: Галоўны культурны фестываль Украіны

  • Пятница, 23 августа 2019 08:57

18-22 верасня ў цэнтры асветніцкага, культурнага жыцця Заходняй Украіны – Львове пройдзе чарговы, 26-ы па ліку, Львоўскі кніжны фестываль. Па традыцыі ўдзел у прадстаўнічым выдавецкім форуме прымуць і беларускія кніжнікі.

 

Яшчэ, здаецца, зусім нядаўна паміж выдавецтвамі, пісьменніцкімі супольнасцямі, літаратурна-мастацкімі перыядычнымі выданнямі Украіны і Беларусі існавалі досыць трывалыя сувязі. Цяпер яны носяць больш фрагментарны характар. І ўсё ж, і ў беларускага, і ва ўкраінскага бакоў ёсць памкненні да развіцця прасторы сяброўства ў галіне кнігавыдання. Таму і едуць выдаўцы, паліграфісты на кніжны форум у Львоў. Арганізатары – грамадскае аб’яднанне “Форум выдаўцоў”, Украінскі інстытут кнігі, Львоўская гарадская рада, Львоўская абласная дзяржаўная адміністрацыя, Украінская асацыяцыя выдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў, Украінская бібліятэчная асацыяцыя. Аўтарытэтны для Украіны і іншых дзяржаў Еўропы  кніжны праект рэалізоўваецца з падтрымкай Украінскага культурнага фонда.

Асноўныя падзеі фестываля – цырымонія ўручэння прэміі фестываля, Ноч паэзіі, X Львоўскі бібліятэчны форум. Усяго ў праграме – 700 (!) мерапрыемстваў. Асобныя пляцоўкі – “Гістарычная літаратура”, “Крэатыўная індустрыя і ўрбаністыка”, “Украінская Візуальная Кніга”, “Мова і Пераклад” і іншыя. У госці ў Львоў прыедуць пісьменнікі і выдаўцы з 33 краін свету.

 – Безумоўна, мы таксама рыхтаваліся да львоўскага кніжнага форума, – дзеліцца развагамі генеральны дырэктар Паліграфічнага камбіната імя Якуба Коласа Ігар МАЛАНЯК. – Па-першае, на нашым паліграфічным прадпрыемстве ў перакладзе на беларускую мову выдадзена аповесць Уладзіміра Даніленкі “Сонейка маё, чорнае і калматае”. Ведаю, што гэта ўжо не першая кніга вядомага ўкраінскага пісьменніка ў Беларусі. Будзем спадзявацца, што і не апошняя. Правядзём у Львове прэзентацыю кнігі. Пакажам на беларускім стэндзе і іншыя беларускамоўныя кнігі ўкраінскіх пісьменнікаў – Міхайлы Слабашпіцкага, Ірыны Данеўскай, Сяргея Жадана. Дарэчы, у апошні час досыць часта і “Полымя”, і “Літаратура і мастацтва” звяртаюцца да публкіацый перакладаў украінскай паэзіі, украінскай прозы. Вось нядаўна ў літаратурным штотыднёвіку былі надрукаваны вершы маладых паэтак Прыкарпацця. Будзем рады і саміх аўтараў бачыць на стэндзе Рэспублікі Беларусь. Львоўскі кніжны фестываль уражвае цікавымі, па-сучаснаму аформленымі кнігамі многіх выдавецтваў Украіны. Мяркую, што абавязкова прыедзем назад з дамовамі адносна перакладу і выдання цікавых кніг украінскіх дзіцячых пісьменнікаў.

Чакаецца, што Львоў кніжны пазнаёміць гараджан і гасцей горада з армянскай пісьменніцай Мсар’ям Петрасян, азербайджанскім літаратарам Эльчынам Сафарлі, індыйскім празаікам Арундаці Рой і шмат яшчэ з кім з цікавых, арыгінальных мастакоў слова.

 

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 493 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии