Вторник, 11 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Повязі культурных прастор. Літаратура Бангладэш – на старонках беларускага часопіса

  • Четверг, 18 октября 2018 08:09

Сёлетні восьмы нумар часопіса “Маладосць” у значнай ступені прысвечаны мастацкім перакладам з іншых нацыянальных літаратур.

Разам сустракаюцца пісьменнікі з Расійскай Федэрацыі, Туркменістана, Індыі, Бангладэш, Кыргызстана, Кітая, Таджыкістана, Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы. У сваім перакладчыцкім спаборніцтве супернічаюць сталыя і маладыя перакладчыкі.

Ці не ўпершыню беларускі чытач на роднай мове знаёміцца з паэзіяй Бангладэш. На старонках маладзёжнага літаратурна-мастацкага выдання друкуецца вялікая балада славутага бенгальскага паэта Казі Назруло Іслама “Мяцежнік”. Перакладчык – Марыя Кобец. Пададзены і невялікі ўступны артыкул пра легендарнага паэта, чыя творчасць, несумненна, паўплывала на фарміраванне нацыянальнай свядомасці народа Бангладэш, на яго шлях да стварэння суверэннай і незалежнай краіны. Падрадкоўны пераклад твора падрыхтаваў грамадзянін Бангладэш Музахіддзін Іслам, які жыве і працуе ў Беларусі.

“Я – безадказны, жорсткі і пагардлівы!/ Я – цар Эпохі пераменаў!/ Я – цыклон, я разбурэнне!/ Я – халодны страх і пракляцце Сусвету!/ Я – няшчадны і знішчальны землятрус!/ Я – неўладкаванасць і беззаконне!\ Я – супраціўнік правіл і дысцыпліны!/ Я – нястомны вандроўнік”, -- лічы, стагоддзе назад напісаў Казі Назруло Іслам, у той час – вандроўны, неўтаймаваны юны творца, разбуральнік мастацкіх і палітычных межаў. Ён быў падобны на паэтаў савецкага Кастрычніка. Маякоўскі, Ясенін, Блок… Магчыма, некага з іх ён тады яшчэ не ведаў. Але дарогу для свайго слова ён выбрукоўваў моцную, трывалую. Ён імкнуўся перарабіць свет, зламаць стэрэатыпы. Паэт думаў пра тое, чым павінен кіравацца яго абяздолены народ, пазбаўлены правоў клас, каб палепшыць жыццё, каб у вокнах паболела святла і блакітнага неба. Да таго часу, калі Бангладэш стане незалежнай, суверэннай дзяржавай, былі яшчэ дзесяцігоддзі. Спакутаваны, але ўжо і ўслаўлены нацыянальным чытачом паэт – так, на вялікае гора, склалася – вытрымаў выпрабаванне астрогамі, але не адолеў псіхічнай хваробы. І з 1930-х гг. пражыў да пачатку 1970-х па-за межамі свядомасці, мала што разумеючы ў рэальным свеце. Калі на пачатку 1970-х гг. Бангладэш атрымаў незалежнасць, калі дзяржаўнай была прызнана бенгальская мова, кіраўніцтва краіны запрасіла з Індыі паэта і яго сям’ю на сталае жыхарства ў Даку – сталіцу новай краіны, аб якой марыў і мастак слова, паэт-трыбун. Казі Назруло Іслам стаў сімвалам нацыянальнага адраджэння. “Наш народ улюбёны ў Казі Назруло Іслама, – расказвае беларускі інжынер Музахіддзін Іслам, які прыехаў у Беларусь з Бангладэш і жыве і працуе ў Мінску ў кітайскай тэлекамунікацыйнай кампаніі. – Мы звяраем з яго вершамі сваю грамадзянскую пазіцыю. З яго вершамі мы ўзгадваем ранейшыя няпростыя часіны”.

Паэзія Казі Назруло Іслама і раней была заўважная на савецкай прасторы. У Маскве ў 1960-ыя гг. выйшла кніга яго вершаў у перакладзе на рускую мову. Узбекскі паэт Эрык Вахідаў напісаў паэму, прысвечаную легендарнаму творцу. І цяпер вось пачынаецца беларускае прачытанне спадчыны класіка бенгальскай паэзіі.

Таксама ў жнівеньскай “Маладосці” змешчаны тры варыянты перакладу на беларускую мову верша лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Рабіндраната Тагора “Мая залатая Бенгалія”. Гэты верш, напісаны на пачатку дваццатага стагоддзя, з набыццём Бангладэш незалежнасці стаў гімнам гэтай дзяржавы. Перакладчыкамі твора на беларускую мову выступілі Марыя Кобец, Навум Гальпяровіч, Мікола Мятліцкі.

 

Cяргей Шычко

Прочитано 723 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии