Вторник, 11 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

XXVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе ў лютым 2019 года

  • Суббота, 20 октября 2018 15:37

Традыцыйная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе ў Мінску з 6 па 10 лютага 2019 года. Размова аб гэтым ішла на арганізацыйным камітэце ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнне вёў намеснік міністра інфармацыі краіны Ігар БУЗОЎСКІ. Адрасам правядзення прэстыжнага кніжнага форуму будзе адміністрацыйны комплекс па праспекце Пераможцаў, 14. Краіна-Ганаровы госць ММКВК у 2019 годзе – Злучаныя Штаты Амерыкі.

Асноўнымі тэмамі нацыянальнай экспазіцыі на кірмашы стануць наступныя абсягі: Год малой радзімы, II Еўрапейскія гульні, юбілеі класікаў беларускай літаратуры, іншыя знакавыя даты ў жыцці нашай краіны.

Адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”. Пройдзе і чарговы – пяты па ліку – Міжнародны сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час”. У час размовы на арганізацыйным камітэце ішла і размова пра шырокае выкарыстанне ў дні кірмашу для рэалізацыі яго праграмы іншых сталічных пляцовак. Найперш – бібліятэк, навучальных устаноў.

Сяргей Шычко

Прочитано 873 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии