Воскресенье, 18 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Беларусі выдадуць персанальную энцыклапедыю «Уладзімір Караткевіч»

У «Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі» задуманы новы творчы праект, прысвечаны класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу (1930—1984).


Энцыклапедысты сумесна з вучонымі-літаратуразнаўцамі плануюць падрыхтаваць і выдаць персанальную энцыклапедыю «Уладзімір Караткевіч». Рэалізацыя праекта прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння класіка, якое Беларусь будзе адзначаць у лістападзе 2020 года. Варта нагадаць, што «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ў розныя гады, пачынаючы з 1986-га, выдала некалькі персанальных энцыклапедый: «Янка Купала» (калі першая была ў адным томе, то другое выданне — ужо ў трох), «Францыск Скарына», «Максім Багдановіч». Між іншым, персанальных энцыклапедый не так ужо і шмат на постсавецкай прасторы. Да 1991 года іх увогуле было, акрамя «купалаўскай», усяго толькі дзве — «М. Ю. Лермантаў» і «Т. Р. Шаўчэнка».

Складзены ўжо і слоўнік энцыклапедыі «Уладзімір Караткевіч». Пакуль што ён налічвае 656 тэрмінаў, якія пасля стануць артыкуламі энцыклапедыі. Ад Абабуркі да Яскевіча — такі прасцяг будучага выдання. Мовазнавец Мікалай Васілевіч Абабурка вывучаў эмацыянальна-экспрэсіўную лексіку ў творах беларускіх празаікаў, у тым ліку — і ў прозе Уладзіміра Караткевіча. Літаратуразнавец Алесь Яскевіч — таксама з шэрагу даследчыкаў творчасці аўтара «Каласоў пад сярпом тваім». Пад адной вокладкай знойдзецца месца матэрыялам, прысвечаным раманам, аповесцям, апавяданням, нарысам, вершам, п'есам У. Караткевіча, мастакам і кампазітарам, якія прычыніліся да яго творчасці, мясцінам, якія звязаны з жыццём класіка, дзе ён быў у адпачынку, спыняўся ў знаёмых і сваякоў, куды ездзіў па запрашэнні сяброў.

— Да работы над персанальнай энцыклапедыяй мы запрасілі вялікі атрад навукоўцаў, пісьменнікаў, музейшчыкаў і архівістаў, — расказвае дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Уладзімір Андрыевіч. — Доктар філалагічных навук Аляксей Ненадавец, кандыдат мастацтвазнаўства Галія Фатыхава, дактары філалагічных навук Вячаслаў Рагойша, Іван Штэйнер, бібліятэкары, архівісты — вось кола дзясяткаў аўтараў, якія ўжо пачалі работу для нашага выдання. Мы вельмі спадзяёмся, што яно стане добрым унёскам у айчыннае караткевічазнаўства, пакажа не толькі ўзровень, якога дасягнулі даследаванні жыцця і творчасці легендарнага беларускага пісьменніка, але і выбудуе новыя дарогі да засваення зробленага, здзейсненага ў імя сваёй Айчыны Уладзімірам Сямёнавічам Караткевічам.

Мяркуецца, што персанальная энцыклапедыя будзе багата ілюстравана карцінамі, прысвечанымі пісьменніку, рэпрадукцыямі з кніжнай графікі да твораў У. Караткевіча, а таксама фатаграфічнымі матэрыяламі.

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Крыніца: Звязда

Прочитано 563 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии