Среда, 20 09 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Да стагоддзя з дня нараджэння класіка сербалужыцкай літаратуры

  • Вторник, 01 августа 2017 00:54

Яго радзіма — гэта ціхі ўзгорысты край, які адкрывае сваё горнае сэрца толькі ў гранітных разломах, што патанаюць у бяздоннях; гэта цудоўная даліна Ражэнча, на поўдні якой «горы злятаюцца як мухі на салодкі пірог», а на поўначы і захадзе яна пераходзіць у палі, бедна парослыя бярозамі і соснамі; гэта Лужыца — радзіма народных песень і загадак пра панну Марыю, што глядзіць з акна, і смагу, якая ідзе зялёнай сцежкай, радзіма падання пра добрага чараўніка Крабата.
Юрый Хэжка нарадзіўся 22 ліпеня 1917 года ў невялікім Лужыцкім паселішчы Горка, што паміж Будзішынам (Bautzen) і Камянцом (Kamenz), у сям’і каменялома і калодзеніка Міклавша Хэжкі і дачкі шматдзетнага, малазямельнага селяніна Ханы Дзеленк, пазней вядомай усяму краю сказальніцы.
У 1929 годзе паступіў у васьмігадовы конвікт пры Пражскай архібіскупскай гімназіі, навучаўся ў пражскім Карлавым універсітэце на курсах багемістыкі і германістыкі, паралельна вывучаючы сарабістыку (да 1933 года ў Празе існавала першая ў свеце кафедра сарабістыкі). Улетку 1937 года Ю. Хэжка падрыхтаваў першы зборнік вершаў, які хацеў назваць «На шляху да іншай радзімы». Гэты невялікі сшытак, што дайшоў да нас з 23 тэкстамі, стаў ядром новай лужыцкай паэзіі.
Увосень 1938 года Юры падаў прашэнне аб прадастаўленні яму чэшскага грамадзянства, паколькі нават спадзявацца на вяртанне ў Лужыцу ў той час было ўжо немагчыма. Аднак разгледзець яго не паспелі: 15 сакавіка 1939 года фашысты акупавалі Чэхаславакію, а днём пазней быў заснаваны «Пратэктарат Багеміі і Маравіі». Незадоўга да Сёмухі пасля неаднаразовых ператрусаў і допытаў у гестапа Хэжка быў арыштаваны і заключаны ў Дрэздэнскую следчую турму.
9 кастрычніка 1939 года ён быў мабілізаваны ў войска. У сярэдзіне кастрычніка 1944 года Юры Хэжка загінуў пры спробе далучыцца да югаслаўскіх партызанаў у раёне гарадоў Кральева, Крушэвац і Крагуевац.


Кайрат БАКБЕРГЕНАЎ

 

На "Созвучии" размяшчаліся пераклады вершаў Юрыя Хэжкi, выкананыя М.Мятлiцкiм. Гэтыя і іншыя творы надрукаваны ў апошнім нумары ЛіМ. Наведвальнікам "Созвучия" прапануюцца яшчэ два вершы.

Пераклады з кнігі «Там, дзе Шпрэвя шумiць»

Першы крок

Уцякай жа, санлівасць,
З німфамі вечара, ночы.
Дзень настае,
дзень навальніц,
дзень гарачы і млосны,
З сонцам будзённасці,
яшчэ больш пякучым.
Хіба тут мне можна заснуць?

Ах, прыгожыя сны-летуценні,
як кроў маладая ў целе.
Бывайце, — кажу вам, —
гаркота будзённасці
вас ужо гоніць прэч.

4.04.1937

Пераклад А. Траяноўскага


Фантазiя

З узмежка, ускрай загона,
Убачыў я смерць у жыце:
Яна каласы няспелыя
Зразала касой бліскучай
I грозна-званліва жыхала:
Золінген, Золінген я!

Раз-пораз яна азіралася,
Як злодзей, — нідзе нікога.
Стагналі сцябліны, просячы, —
Смерць толькі касу хваліла
I ўсё паўтарала мерна:
Золінген, Золінген, Круп.

26.04.1937

Пераклад Н. Гiлевiча

 

Прочитано 104 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии