Среда, 20 09 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Ларыса Марданава. Кола сансары. Вершы

  • Воскресенье, 13 августа 2017 10:13
 

* * *

Ажываю тады, калі сэрцам пішу...

Расчыняю вакно. І лячу ў вышыню.

Толькі ў гэта імгненне жыву!

 

Калі сіл не хапае, то падаю ў бруд.

Як падняцца з каленяў і зноўку ажыць?

Я заплачу, ды толькі без слёз.

 

Ці змагу я хоць штосьці? Мінаюць гады.

Мае вусны дранцвеюць. Няўжо ўсё дарма?

Ці знайду ў гэтым свеце сябе?

 

Ды не верце вы мне. Бо ўсё гэта – падман.

У трызненні начным толькі словаў гульня,

Каб сумніўную славу знайсці.

 

 

* * *

 

Пасля смерці я зноўку ў свет гэты прыйшла,

Каб імя напісаць на пустым надмагіллі.

Нежывая Пустэча народзіць Жыццё,

Ды не стану сюды у адчаі вяртацца.

 

Тут у сценах замшэлых – самота бацькоў.

А суседка чамусьці крыўдуе на маці.

Ну а ты на каленях трымаеш дзіця

І не ведаеш, хто з яго вырасце заўтра.

 

Сонца дыск падрумянены месяц глыне,

І Вышэйшыя Веды спародзяць Спагаду.

Зразумець хоць бы раз ці паспею Жыццё?

Толькі круціцца вечнае Кола Сансары...

* * *

 

Адлятаю я сёння у заўтрашні дзень.

Зразумець бы, у думках знаходжуся дзе?

Пад начнымі нябёсамі стынуць дарогі.

У свет ценяў вядуць мяне збітыя ногі.

 

Паміраю калі, нараджаюся зноў.

І у целе маім цяпер новая кроў.

Увесь свет захварэў. Гэты свет – не для нас.

Мёртвых душ надыходзіць бязлітасны час.

 

Хтосьці скажа: у гэтай дзяўчынкі бяда.

І хваробы не змые нябёсаў вада.

Ды, апроч свету цёмнага, свет ёсць другі.

Некранутыя ценем густыя лугі...

 

 

* * *

 

Навастрыла іржавы свой нож –

Хоць бы раз няхай блісне лязо!

Дэман ночы, душу мне ўстрывож!

Схамянецца адвечнае зло.

 

Гэта сталь рассячэ вашы сны...

І застыне крывавы ваш час

Ля падножжа каменнай сцяны,

Што даўно падзяліла ўсіх нас.

 

Без крыві іржавее Зямля.

Ахвярую зноў сына свайго.

У ім сіла і праўда мая.

Ды сыходу вам мала яго.

 

На памінках вы скачаце ў жар,

Патрабуеце новых ахвяр.

А я – маці – ад злосці гару,

Зноўку нож затупелы вастру.

 

 

Я чакаю, калі ж ты ўжо станеш маім.

Нараджаюцца сны, як над хатаю дым.

Бы драпежніца, п’ю тваю чорную кроў –

Новай сілай спатоліцца цела ізноў.

 

Ты адзін не спазнаеш у свеце таго,

Што мы зведаем разам. Цябе усяго

Не хапае ўва мне. Не здзіўляйся цяпер,

Адрадзіся, ўваскрэсні. І вер мне. І вер...

 

Два разы па палове – не значыць Адно.

Уся соладзь жыцця, як бясконцасць кіно.

Толькі зрэнкі блішчаць нашых стомленых воч.

Без мяне ты ні кроку не ступіш у ноч.

 

Пераклад з удмурцкай Рагнеда Малахоўскага

Прочитано 98 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии