Среда, 22 11 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Друкуецца ў ЛiМе. Марыя Кобец. "...І к дзьмухаўцу пад вейчыкі сягаю". Вершы

  • Понедельник, 13 ноября 2017 00:52

І  к  дзьмухаўцу пад вейчыкі сягаю 

***                     
            

Па пекнаце самоціцца слата, 
Пад льдзінкай 
               тонкай 
                       восеньскі 
                                спіць сівер.
Зноў разлівае фарбы немата,
Вятрыска – 
                 ўсё напорысцей, 
                                     імклівей!


Зноў непагадзь – мярзотнае сіло.
Ды ў віры мітуслівае планеты
Я прысягаю Вам сваім святлом – 
Дыханнем перарывістым санету.

 

І пульсам ненароджаных радкоў,
Няўскрытых венаў, ўедлівых глыткоў 
Я к Вам штодзень няўмольна прыкіпаю.


Я прырастаю 
зломленым крылом,
Распятай воляй… 
…І толькі ў плыні сноў
                зноў к дзьмухаўцу 
                              пад вейчыкі 
                                            сягаю!..

 

***

                         бабулі Любы

Вышывала крыж на хвартушку,

Чорны крыжык на цнатліва-белым.

Узор смутку – ніткі  ў ланцужку,

Без вузельцаў.

Сэрцайка  – нудзела.

 

Вышывала крыж на хвартушку

Дрыгатлівай, стомленай рукою:

          - Гэты – маме, тату Паўлючку…

Колькі вас, раднейшых –  на спакоі –

ў хвойнічку, пад жвірам, у радку,

тварам на ўзыход ляжыць скарона.

Як Вам там, бракуе што?..

Сатку

Ручнічкі к Вялікадню, а сёння

Вышыю на крыжык хвартушкі,

Стужачкі квяцістыя –

Для мамы,

свякрыві Яўгенні – у дзяжкі

І Антолю –  чорна-белай гамы.

 

Сыну Йванку, Хведзьцы і табе,

дочачка-пакутніца Ганютка,

Брат Хвядос, і Зоня…  

Па ілбе

пот сцякаў ручайкаю танюткай.

 

           - Колькі вас тут, родных,

                                        нат чужых,

тых, па кім так сэрцайка нудзее?

Паркалю ж ці хопіць мне на ўсіх?

Часу й хопіць?

Скора ўжо ж заднЕе…

 

Хутка золак марыўны туман

Расцугляе між сівых палеткаў,

Уздоўж пагоркаў – на стары курган,

Між крыжоў, маўклівых часу сведкаў.

 

Заліваўся барвай небасхіл.

ГУкала сава ля дзічкі-грушкі…

Рыхтавала родным хвартушкі,

Ручнікі і абярэгі-стужкі.

 

***

                      …Яе Вялікасці Каханню

Халодны дзень, гарачы вір,

гарачых слоў халодны  пошчак…

Пачуццяў забаронных mirt[1]

Мой непазбежны шлях да Плошчы[2].

 

Па гулкім бруку наўпрасткі

ступаю босымі нагамі.

Дол  ледзяны, бізун, цвікі,

ашчэр ваўчыны, гвалт ахайны.

 

Крану сцяжэлаю рукой

метал  мярзотнай гільяціны…

Пярсцёнак –  долу.

Кат, канвой…   

Пакорна валасы адкіну.

 

Пакорна голаў пакладу,

зірну на агалцеласць твараў

і ў агаломшанасць сягну

ў імя Любові апантанай…

 

***

Людзі адвеку не мелі крылы.

Збівалі ногі, гублялі сілы.

Блукалі ўпрыцем, не галасілі –

Глядзелі ў неба, не меўшы крылы.

                

Людзі адвеку не мелі крылы.

Збіралі камні, гарнулі спіны,

І… раскідалі, аж да знясілля…

Глядзелі ў неба – шукалі крылля.

 

Людзі адвеку не мелі крылаў.

Ды мелі ў сэрцы Ісуса, Шыву,

Ды мелі Веру, і з Верай – Сілу!

І з Верай –  Неба, не меўшы крылаў!..

   

***

…Проста мяне няма

Там, дзе выток ад ценю.

Выспамі воч – зіма,

Шэрань сляпых адценняў.

 

Проста мяне няма

ў цемрадзі і ў зеніце.

Тайнапіс дзён – “сама”,

Правапіс ісціны – I.Н.Ц.І.[3]

 

Проста няма мяне

ў ветры, вадзе і ў глебе!

Я ў шматгалоссі?..

Не!..

Я – у сумоўі з Небам!

 

Я – ў сутарэнні слоў

І ў рыфмаванні строфаў.

Пошук асновы асноў –  

Вязень сваёй катастрофы.

 

З німбам над галавой,

З крыламі за плячыма…

           - Вязень Паэзіі!..

Стой!..

К вечнасці?..

           - Так!..

            Магчыма…

 

 

[1] З грэчаскай – бальзам;

[2] Тут: плошча, на якой у Сярэднявеччы вяліся публічныя пакаранні жанчын, абвінавачаных у блудзе.

[3] I.Н.С.І. -  у царкоўна-славянскай мове абрэвіятура  значыць “Іісус Назаранін Цар Іудзейскі”. Пры  распяцці  Хрыста Понцій Пілат напісаў на дошчачцы віну Іісуса:  (І҆и҃съ назѡрѧнинъ, цр҃ь і҆ꙋдейскїй).  Дошчачку  з  надпісам прыбілі да крыжа над галавой Іісуса Хрыста. На выявах Распяцця гэты надпісь скарачаюць да абрэвіятуры з першых загалоўных літар (І.Н.Ц.І.).

 

Прочитано 85 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии