Воскресенье, 24 06 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Друкуецца ў "Маладосці". Ч.ыЖ. "Спроба пытанняў". Вершы

Нарадзіўся 15 верасня 1994 года ў Мінску. Скончыў філфак БДУ. Знаходзіць натхненне ў людзях, рэчах, абстракцыях, тапонімах і тым, як гэта ўсё цікава пераплятаецца.

 

***

Калі б я мог — я пашыў бы табе сукенку,

Калі б я мог — я пашыў бы табе сукенку,

каб ты магла перапырхваць у ёй

з кветкі на кветку,

з кветкі на кветку;

каб ты ў гэтай сукенцы

мела права заўжды заставацца сабой.

Калі б я мог — я варыў бы табе абеды,

і снеданні, і вячэры нават

смачныя і нятлустыя,

смачныя і нятлустыя;

каб ты не жыла на вадзе і хлебе

і каб твая ўсмешка ззяла на ўсе сто ват.

Калі б я мог — я заплёў бы табе ў валасы пацалункі,

я бы дотыкам застаўся на руках тваіх

мяккіх і чыстых,

мяккіх і чыстых;

якім нараджаць малюнкі

на палотнах паперы і свету,

      а можа і... ў вачах маіх.

 

***
Я люблю Менск,

які не здаецца выпеставаным літаратурным шаблонам,

прадуктам ідэалагічна сквапнай думкі

лянівай галавы.

Я люблю гісторыі пра жывых людзей,

нават калі яны памерлі

і ляжаць на гэтых прыгожых могілках

пад прыгожым светлым лісцем

пад прыгожым светлым небам

у абдымках зямлі і восені,

таксама прыгожых і светлых тым,

што маюць у сабе гэтых (жывых) людзей.

Я люблю Менск,

які здаецца мне шчырым сваёй гарадской брыдотай

і пошчакам пліт пад абцасамі чаравікоў.

Я люблю гісторыі,

калі яны прызнаюцца ў нечым большым за тое,

што хацелі сказаць.

 

Сны

Запішы мяне ў свае сны.

Надрапай разцом на каменнай сцяне.

Тушшу, рэтушшу, маслам, гуашшу

выведзі

ты мяне

на нявечнай паперы з сябе.

Ты крані валасы мае пальцамі.

Не цалуй. Толькі скажы–падкажы —

як сабой мне застацца.

Ты мяне

да сябе забяры.

Я хацеў бы заблытацца ў думках тваіх

і заснуць да наступнай вясны,

каб забыць усе спевы былых

зім маіх.

Я прашу,

ты мяне запішы... ў свае сны.

 

Свабода

Свабода ёсць пазнаная неабходнасць. (Б.Спіноза)

Я раб.

І ўсё маё жыццё —

памкненне стаць свабодным...

..................................

...ад гэтага памкнення —

у свеце, поўным

самоты і журбы.

Я назаўжды

сябе аддаў у рабства норм і формы.

Я раб таго,

што я хачу і не хачу.

Глядзі —

цяпер я

вольны.

 

***
Нібы масла, з шарнірных суставаў

нянавісць падала ўніз.

Мае вочы балелі ад дыму запалак,

а рукі надкусвалі крыж.

І трымцеў гэты свет у позірку ясным,

у распаленасці дабяла.

Я прыкрыўся пакутніцкай маскай,

не крануцца каб раптам святла.

І хадзіў сярод ночы

сляпы і забыты — забіты ўласнай рукой.

Нянавісць лілася ўва мне патарочай,

і была ўсеагульна — маёй.

Я захутаўся моцна ў вопратку цемры,

схаваўся парканам ад усіх.

Нібыта алей... з мяне цякла вера...

агаломшана падала ўніз.

 

Горад у агні

Станцыя метро «Малінаўка».

Крокі пакідаеш прыступкам.

Выходзіш. 501 метр на поўдзень.

А далей — роўнядзь

палёў паабапал дарогі,

неспазнаныя далі, татэмы, паганскія скокі —

усё, што за межамі МКАДа

лічыцца змерла–далёкім,

непатрэбна убогім...

Авада–Кедаўра!..

Там памерла святло ліхтароў.

Толькі фары мільгочуць

ды сонна сочаць

рэдкія вокны дамоў.
Ноч. Зор няма.

Густа–шэры кісель разліўся па небе.

Цемра — яма.

У ёй тонеш, як труны тонуць у глебе.

Але гэтае там.

Не тут.

А тут азірнуўся — аслеп!

Фары, фары,

агмені дамоў,

табло аптэк;

адбіткі у вокнах,

неон

агаломшаных крам,

будаўнічы кран —

палаючы слуп,

а пад ім

парад ліхтароў

ідзе;

тут вітрын святло,

святлафор,

уваход у метро —

агні усяго

глынаюць нагбом,

знішчаюць дазвання цябе.

Ноч. Шэра–жоўтым попелам неба

тлее ад вогненных выкідаў ЦЭС

Твой горад у праху спаленых целаў.

А цемра памерла без.

 

***

Я хачу, каб пайшоў снег.

Дзе ты, дружа?

Ты заўжды разумеў мяне.

Ты заўжды ратаваў мяне

сваёй сцюжай.

Я палаю свечкамі ўспамінаў.

Завірухамі ты гасіў іх.

Ты быў маім паладзінам,

ты быў тым адзіным,

што давала мне сілы.

У імёнах сяброў,

у абдымках, кроках і словах —

суцяшаў пекла боль

зноў і зноў

твой пранізлівы холад

Снег. Ты чуеш? Ідзі да мяне.

Дай руку мне.

Тут так моташна без цябе.

Тут так сумна мне без цябе.

Снег, ты чуеш? Снег?..

 

Спроба пытанняў

Пра што напісаць чалавеку,

які не хоча цябе слухаць?

Што добрае можна зрабіць таму,

хто не хоча тваёй дабрыні?

Што застаецца рабіць,

калі неба абвалілася рэхам?

Пра што можна шкадаваць,

ведаючы пра сваю смерць?

Каго паклікаць да дому,

дзе няма сцен?

Каму прысвяціць калыханку,

як страціш голас?

Каму ты напішаш верш,

які застанецца непрачытаным?

Каго ты пацалуеш

без кахання?

Той, хто не прачытае гэтыя словы,

застанецца самай дарагой істотай

у маёй памяці.

Той, хто прачытае —

ведай:

ты — ёсць.

 

Крыніца: Маладосць

 

Прочитано 57 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии