Четверг, 18 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Чарнілы Свету італьянскай паэтэсы Клаўдзіа Пічына

  • Среда, 08 августа 2018 09:42

Клаўдзіа Пічына (Claudia Piccinno) – паэт, перакладчык, публіцыст, літаратуразнаўца, аўтар 11-ці кніг паэзіі, у тым ліку на італьянскай, сербскай, македонскай, англійскай, французскай, турэцкай мовах. Прымала ўдзел у падрыхтоўцы  18-ці анталогій у  Індыі, Малайзіі, Сінгапуры, Турцыі, Кітаі. Неаднаразова была членам Міжнародных  журы ў літаратурных конкурсах. На міжнародным узроўні з 2015 года Клаўдзіа Пічына з'яўляецца вядучай фігурай у World Group Pentazi B. Лаўрэат шматлікіх Міжнародных літаратурных прэмій, у тым ліку ў Францыі, Швейцарыі, Албаніі, Турцыі, Сербіі, Гане, Індыі, Нігерыі.

Вершы паэтэсы  перакладзены на арабскую, іспанскую, турэцкую, сербскую, македонскую, французскую, кітайскую, хіндзі, грэчаскую, албанскую і польскую мовы.

Жыве ў Балонне,  працуе ў пачатковай школе.

 

ЧАРНІЛЫ СВЕТУ

 

На белых аркушах,

Што вы пакінулі мне, –

Чарнілы свету.

Я сеяла на іх,

З верай у тое,  што

Зерне гэта здольнае прарастаць.

Прарастаць для тых,

Хто ў стане збіраць такі ўраджай.

Маленькія ножкі

Ненароджаных немаўлятаў

З'яўляюцца між пярлінаў

Пляцістых ружанцаў.

Напружаныя рукі сірат і валацуг

Выводзяць словы просьбы

Для манахаў-мужчын.

Зняволеныя  ў клетках забабонаў

Спакваля паміраюць

Ацяжэлыя каштоўнасці

Любові і дабрыні,

Паміраюць павольна, хібыта ў хоспісе,

Знікаюць, каб знішчыць ціскі вайны.

 

ІМЯ ТВАЁ ДАВІД

 

        (верш прысвечаны хлопчыку, які хварэе на аўтызм)

 

Дзе блукае твой пагляд, о Давідзе?

Перакоквае з дэталі на дэталь,

Як быццам бы не бачыць нічога?!

Не так лёгка скіраваць компас пачуццяў

У такім ступары сацыяльных стымулаў.

 

У чым мая правіннасць,

За што мне адпушчана такая паталогія?

Паважайце адсутнасць сувязі

Паміж маімі і вашымі сэнсорнымі магчымасцямі!

Нежаданне стамляцца для нас з’яўляецца ўласцівым,

Для таго, каб мець справу з пакінутымі без увагі жэстамі

І паспрабаваць безвынікова патлумачыць пытанне.

Мэты –  даволі ясныя ў маёй галаве.

 

Тваё імя Давід…

О, гэты няўмольны дыягназ – без атсутнасці варыянтаў

І недасканаласці генетычнай архітэктуры,

Марнае чаканне…

Занадта позна, занадта рана для ўмяшання –

Цэрэбральная  кансэнсусная форма,

Парушэнне спектру.

Тваё імя Давід –

Хлопчык, які любіць гэты свет па-свойму...

Сустракаюся з тваім паглядам,

Паглыбляюся ў твае канфузныя стэрэатыпы,

Каб зразумець, што за аб’ект цікавіць цябе, –

Каб хоць крыху зменшыць адлегласць,

Што нябачнай сцяной стаіць паміж намі ў пакоі.

 

ЛЯ ПОМНІКА САБІУНА ДЗІ ПІЯНА

                             Ў БАЛОННІ

 

Прывяла сваіх вучняў

Да помніка Сабіуна дзі Піяна

І, трымаючыся за рукі,

Прачытала імёны 34-х загінуўшых воінаў.

Арно, Ванес…

 Хлопцы засталіся тут, каб распавядаць:

“Мы не былі героямі,

Не было ні добра, ні дрэнна,

Але была вайна

А мы павінны былі абараняць Радзіму”.

 

Яны нагадваюць нам пра мужнасць Раманні.

Франка Франчыні –  так зваўся баец,

Адзін з вызваленцаў у баі ля дома Гурнэлі,

Баі за вызваленне салдат,

Што трапілі ў акружэнне,  нібыта птушкі ў клетку.

36 з іх  загінулі тут 14 кастрычніка 44-га.

Сёння на мемарыяле імёны толькі 34-х –

Частка дакументаў на польскай і нямецкай мове

Былі страчаны,

Тады, калі сёмая  брыгада далучылася

Да атрада  Франчыні…

 

Цяпер мае дзеці дакладна ведаюць

У гонар каго гэтая  школа названая.

 

ДЗЕЦІ АДЗІНАГА БОГА

 

Адзіны Бог…

Як называць цябе,

Мажліва, марскі ціран?

Як лепей гучыць на слых?

Жывыя – сасланыя на бойню.

Мары – не ў стане разгортваць крылы.

Адвечны першабытны страх

Збівае з ног

І прымушае верыць

У несправядлівасць лёсу

І цяжар старых грахоў.

Здрада ў звязцы

З беднатой і голадам…

І гэта робіць нас сіратамі

Між сотняў такіх жа,

Усмоктваемых у віхур тарнада,

Сярод такіх жа сіратаў,

Між дзевяці сотняў братоў,

Я – адзіная дачка таго ж Бога…

 

Пераклад з італьянскай Марыі Кобец

Фота з асабістай старонкі Клаўдзіа Пічына ў Facebook

Прочитано 252 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии