Вторник, 14 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Друкуецца ў "Маладосці". Аксана Ючкавіч. Клічу Цябе. Вершы

  • Четверг, 09 Август 2018 16:51

Аксана Ючкавіч нарадзілася 2 лістапада 1989 года ў вёсцы Параф’янава Докшыцкага раёна. Мае цудоўных бацькоў — Святлану і Станіслава, якія з маленства давалі столькі свабоды, колькі ёй хацелася, абмяжоўваючы толькі сумленнем. За сумленне на пачатковых этапах адказвалі прабабуля Антуніна і Касцёл. Вершы пачалі складацца выпадкова, калі ў дзяцінстве скакала праз вогнішча ў ноч на святога Яна. Гэта было на дамбе, дзе працаваў тата, — ля вёскі Грабучае (Докшыччына). І гэта не жарт. Тады яна зразумела, што рытм і рыфма нараджаюцца ў скоках і танцах, ды нейкім чынам могуць пераўвасобіцца ў слова. Вось так і пачалося…

 

КЛІЧУ ЦЯБЕ

***

Сумоўе зіма праводзіць,

Прыйшоў і яе чарод.

Адказаў яна не просіць,

Знішчае сляды згрызот,

Знішчае, што цёмная восень

Насыпала зло–бяды,

Знішчае самоту сосен,

Што вее з асенняй нуды,

Засыпала снегам белым,

Схавала. Ды прыйдзе цяпло,

Адкрые наноў падзелы,

Якія зімой не відно!

Адкрые цяпло бядоты,

Якое хавае зіма,

Зазелянеюць чароты,

Дубы і наноў ярына!

 

Лебедзь

Ён:

— Рунее жыццё Тваё, мілая,

Рунее, заквітла ўжо,

І лебедзь адна тужлівая

Плыве, нешта шэпча, ого!

Ён:

— Збірае Цябе ў далечы

З чародаю сваёй сям’і,

Сум між намі — што подых галечы,

Ды растання спяшаюцца дні.

Я кідаюся ў роздум, мілая,

Раптам згоду дасі лебядзям,

А я — птушка малая, бяскрылая,

Застануся, Цябе ж — аддам

Я нябёсам, аблокам і хмарынам,

Хай нясуць несупынна Цябе.

Можа, там будзе знойдзена новая

Веры моц і сэнсоўны твой дзень.

Яна:

— Засталася з табою побач я,

Хоць хацела нябёсы займець,

Толькі ведаю, мілы, цяжка мне

Без Цябе ў блакіт узляцець.

 

Беларуская Жанна д’Арк

Стаптаныя да дзір балеткі,

На плечы злёгку кінуты пінжак,

Яна вяртаецца ізноў у покліч гэты,

Яна вяртаецца, прыходзіць — Жанна д’Арк.

Пастукала у дзверы ў позні вечар,

Адкрылі ў радасці і воклічам: «Ты тут!»

Кранулі цёпла і па–роднаму за плечы:

Ты побач з намі і няма больш пут!

Прыйшла, каб вызваліць людзей з пакутаў,

Зірнула ціха, пранікнёна ў вочы,

Рука прайшлася па сцяне сырой.

Яна распавяла пра сон прарочы,

І ціха прашаптала:

«Божа мой!

Люблю, як я люблю, да ран на пятах,

Той край, якім ішла у дождж і снег,

Люблю я лёс, які — хтось скажа — кляты,

Але не пераможа яго грэх!

Я — Жанна д’Арк,

Я — і Эмілія Плятэр,

І будзе перамогі ў Богу верх!

Няхай паўскладаюць латы

Усе, хто прагне волі, а не ўцех!»

 

Перагортваючы старое

Гартаючы кнігі і пыл між паліцаў,

Здзьмухаючы пот — ён у кніжак сухі, —

Блукае чытач, як быццам крыніцаў

Шукае, сасмяглы за ўсе свае дні!

 

Пра чалавека

Схоплены адчаем,

Роспаччу і смуткам,

Я іду па свеце

Крокам шпаркім–хуткім.

Вецер атуляе

Коўдрай ледзяною,

З шэранем і градам,

І снягоў сувоем.

Я іду па сцежцы,

Што віецца доўга,

То уніз пятляе,

То ў аблок раптоўна.

 

Пераасэнсаванне

У кнігах старых адшукала запіску,

Якую старанна выводзіў святар,

А потым у кнігу, нібы у валізку,

Паклаў свае думкі для нас, нібы дар.

Праз год, можа, сорак ізноў прачыталі,

Ды толькі ўжо іншыя вочы яе,

А рукі мае між старонак гарталі

Шукаючы знакі, якіх не стае…

 

Лондан

Лужыны горада Тэмзы

У памяці разам з туманам.

Гмах да нябёс высачэзны —

Ён ці з душой, ці з падманам,

Валынкі гук пад Біг–Бэнам

І звон манет дакранання,

І лёгкі, салодкі дым — пэўна,

Арэхаў у цукры — да рання

Разносіцца ў горадзе гэтым,

Дзе я згубіла сумневы,

Дзе раптам знайшла шматдзетны

Надзеі прытулак і веры.

 

Крыніца: Маладосць 

Фота са старонкі паэтэсы ў сайцыяльнай сетцы vk.com

 

Прочитано 116 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии