Воскресенье, 21 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Салім Бабуллааглу. Вершы

Прысвячэнне сэрцабіццю

(без знакаў прыпынку)

 

Ну канечне канечне канечне той дзень

так найлепшы той дзень

найцудоўнейшы дзень

ён яшчэ не прыйшоў ён яшчэ не прыйшоў

але ўсё-ткі аднойчы ён мусіць прыйсці

вось тады мае беды закончацца ўсе

вось тады твае вусны ўсміхнуцца і мне

будзе лёгка сустрэць дзень апошні ў жыцці

бо сярод маіх дзён маіх доўгіх гадзін

быў вось гэты адзін самы лепшы адзін…

 

 

Бацьку

Ты прыгожы, а я

да знешнасці абыякавы…

Спагадлівы ты, а я

мантач, хвалько і гуляка…

Нешчаслівы крыху — і ты не знайшоў спакою.

Паўтараю сабе: «Стаміўся — жыццё такое…»

Далёка жыву, вялікі і гучны горад

дні мае замяняе на грэх, на тугу і голад…

Гляджу на твой здымак шторанак, а ўвечар —

на тое, што ў люстры жыве, і

вось так старэю, сівею…

Ты шмат што знайшоў і многае — не згубіў.

А я і пра тое, хто я, паспеў забыць,

не страціў хіба імя,

кватэру і кнігі…

Я быў кепскі сын, а ты добры бацька — німба

над галавой не маю, ды знаю сам я,

будзеш ты дзедам найлепшым,

і я — таксама…

***

Калі вырашыў я пісаць толькі вялікія творы,

ніякіх кароткіх формаў…

На падаконнік мой птушанятка села,

не змясцілася ні ў раман, ні ў паэму —

і паляцела…

Прочитано 1572 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии