Суббота, 19 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Эрдні Эльдышаў. Вершы

***

Калі нада мною навіснуць

Жахлівыя чорныя хмары

І думкі, як вобручы, сціснуць,

Сумненне душой заўладарыць;

 

Калі я над прорваю стану

І жыць палічу — упустую,

Прыціснуты лёсам паганым,

Сябрук! Твой пагляд я адчую.

 

Цябе я заўважу раптоўна

Над безданню лютаю тою,

Руку падасі ты ратоўна,

Супыніш сваёй дабратою.

 

Сябрук! На цябе ўся надзея.

Ты сэрцам гарачым сваім

Мяне ў дзікі холад сагрэеш,

І словам — адзіна-адным! —

 

Мяне падтрымаеш, суцешыш…

Жыву я любоўю тваёй.

І ведаю: покуль мне верыш,

Я спраўлюся з горкай бядой!

 

Белыя дарогі

Белыя дарогі

Пачынаюцца

Ад майго радзімага парога,

Мне сябры ў дарозе

Напаткаюцца,

Болей і не трэба анічога.

Тое, што не бачыў

Аніколі я,

Тое, што не чуў

За шлях жыццёвы свой,

Будзе мне

Дарогай дальняю

Падорана —

Крочу я

Упэўнена па ёй.

Светлых стрэч,

Дарогай

Абяцаных мне,

Я чакаю

З радасцю заўжды,

Да сяброў,

Якія найжаданыя,

Не спыняю

Шчырае хады.

Ах, дарогі,

Белыя дарогі!

Абяцайце шчасце —

Не бяду.

Я ў дарозе,

 Покуль ходзяць ногі.

І жыву, пакуль я ўдаль іду

 

З калмыцкай. Пераклад Міхася ПАЗНЯКОВА

Прочитано 2029 раз
Другие материалы в этой категории: «  Ганна Ходжэр. Вершы Суеркул Тургунбаеў. Вершы »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии