Суббота, 20 04 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Агрон Шэле. Албанія. Вершы

  • Вторник, 15 января 2019 08:47

Агрон Шэле нарадзіўся 7 кастрычніка 1972 года ў вёсцы Ляскай, што паблізу г. Пермет, Албанія. З'яўляецца аўтарам наступных літаратурных твораў: “Крокі Клары” (раман), “За шэрай заслонай” (раман), “Няправільная выява” (раман) , “Нявінны пасаж” (паэзія), “Камяні, якія пяюць” (паэзія), “RIME SPARSE”– сугучча двух паэтычных галасоў Міжземнамор’я (Паэзія Агрона Шэле і Клаўдзіа Пічына, “Ese-I і Ese-II”). Агрон Шэле – каардынатар міжнародных анталогій: “Open Lane- 1,” “Pegasiada”, “Open Lane-2”,  часопіса “ATUNIS”  (№ 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8) і анталогіі паэзіі “Atunis Galaxy Anthology-2018”. Пісьменнік  з'яўляецца лаўрэатам шэрагу міжнародных літаратурных прэмій, членам асацыяцыі пісьменнікаў Албаніі, членам Сусветнай асацыяцыі пісьменнікаў у Агаё, ЗША, членам асацыяцыі пісьменнікаў Іспаніі (Poetas del Mundo, WPS,)  прэзідэнтам Міжнароднай паэтычнай асацыяцыі  “Atunis”. Творы Агрона Шэле публікуюцца ў  многіх літаратурных выданнях свету, нацыянальных і міжнародных часопісах, а таксама размешчаны ў шматлікіх паэтычных зборніках: “Альманах-2008, 2017”,  “World Poetry Yearbook-2009, 2013, 2015”,  “The Second Genesis-2013”, “Kibatek-2015” (Італія), “Keleno” (Грэцыя) і інш.

Сёння Агрон Шэле жыве ў Бельгіі  і працягвае прысвячаць свой час і намаганні  публікацыі літаратурных твораў  пісьменнікаў свету.

 

 

 

Мая муза

 

Мая Муза!

Якую красу ты  хаваеш у прыцемках?

Якія летуценні  на лясных палянах?

Чые песні шпацыруюць між глыбокіх цяснін?

Якія промні святла прабіваюцца змрочнымі вечарамі?

 

Мая Муза!

Я стаю на маўклівай скале,

Спасцігаючы цішыню сусвету.

Перада мною праплываюць старыя закаты

І нараджаюцца новыя дзянніцы.

 

Мая Муза!

Гады шчодра пакрылі срэбрам мае скроні.

Яны нібыта заснежаныя вяршыні,

Што хаваюцца ў тумане.

І толькі дух трымае маё далікатнае пяро,

Што зрэдчас дрыжыць і перарываецца.

 

Мая Муза!

Я ўсё даюся дзіву: вядзеш ты мяне,

Альбо проста гуляеш са мною, кружачы галаву?

Я бачу загадкавыя дзявочыя вочы,

І слёзы мае становяцца смарагдамі.

 

Мая Муза!

Абуджаецца святая душа, забываючы

Як раніцай яна становіцца паэтам.

Аднак з валацугай-днём ты сыходзіш

З майго прывіднага жыцця.

 

 

Паэзія

 

 

Мае мары застаюцца дзесьці там,

Дзе хаваюцца айсбергі ў бязмежжы акіяна.

Мае думкі накіроўваюцца ў неба,

Становячыся нябёсамі паэзіі.

 

Мае мары застаюцца дзесьці там,

У вясновых начах, усыпаных зоркамі.

Словы прымушаюць трапятаць душу,

Звіваючы магічнае палатно.

 

Мае мары застаюцца дзесьці там,

Дзе іскрыцца ранішняе святло,

У чаканні восені, дзе меланхалічна

Спадаюць кроплі дажджу.

 

Мае мары застаюцца дзесьці там,

На вяршыні зіхатлівай вясёлкі-дугі.

Шчаслівы дзень, надзея і весялосць

Крочаць разам паэтычнымі сцежкамі.

 

***

 

Зеўс абяцаў правасуддзе,

схаванае

За шматлікімі стагоддзямі.

 

Грэшнікі хапаюць грэшнікаў

Святое сучаснасці і цягнуць у апраметную.

 

Усе пляскаюць у далоні абсурднасці (вар'яцтву),

Нявіннасць паўсюль скавана ланцугамі.

 

З албанскай. Пераклад Марыі Кобец

Прочитано 221 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии