Воскресенье, 21 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Голас Пімена Панчанкі ў Сербіі

  • Воскресенье, 17 февраля 2019 14:55

У сербскім літаратурна-мастацкім часопісе “Масты” напрыканцы мінулага года выйшлі новыя пераклады вершаў народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі.
Неяк так склалася, што Пімена Панчанку не так і часта і перакладалі на мовы народаў былой Югаславіі. Хаця паэзія аднаго з найболей аўтарытэтных беларускіх паэтаў XX стагоддзя добра вядомая ў розных краінах свету. Асобныя кнігі Пімена Емяльянавіча выходзілі на ўкраінскай, латышскай, чэшскай, іншых мовах нароадў свету. Болей як два дзясяткі зборнікаў паэзіі нашага суйчынніка пабачылі свет на рускай мове.
Падборка, якая выйшла ў “Мастах”, складаецца з шасці вершаў – “Герой”, “Толькі голас”, “Крык сойкі”, “Край паэтаў”, “Родная мова”, “Коні”. Перакладчыца – Даяна Лазарэвіч.
Маладую сербскую паэтэсу ўжо добра ведаюць у Беларусі. Па-першае, у друку не раз пісалі пра яе руплівасць ў дачыненні да прадстаўлення беларускай паэзіі ў Сербіі. Даяна пераўвасобіла на сербскую і выдала ў Белградзе асобнай кнігай зборнік паэзіі Максіма Багдановіча “Вянок”. А яшчэ таленавіты творца – перакладчыца паэзіі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, Алеся Бачылы, Міколы Чарняўскага, Віктара Шніпа, Алеся Бадака і іншых майстроў беларускага прыгожага пісьменства. Па-другое, і сама Даяна Лазарэвіч піша вершы на беларускай мове. Гэтыя яе творы друкаваліся ў Беларусі.
Пімен Панчанка – з тых паэтаў, чыя творчасць і зараз не можа не прыцягваць чуйнага да паэтычнага слова чытача. Дык, можа быць, і ў Сербіі яшчэ будзе выдадзена асобная кніга народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі?.. Мо нават у перакладах не толькі Даяны Лазарэвіч, але і ў пераўвасабленні новых яе паплечнікаў па пракладванню дарог беларуска-сербскага літаратурнага пабрацімства на сучасным этапе.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 1309 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии